Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Ня лічу тут кнігі Д. Е. Лаппо: „Бѣлорусские разсказы“, якая ў 1895 г. была выдана у г. Казані; мае яна 183 стар. і складаецца з 8 апавяданьняў, якія напісаны на вялікарасійскай мове.

21-23) у 1896 г. у „Витебскихъ Губернскихъ вѣломостяхъ“ (№ 84, 86, 87 і 90) друкуецца нарыс Ельскага на беларускай мове „Наши переселенцы“, які ў тым-жа самымъ годзе выходзіць паасобнай брашуркай у Віцебску пад загалоўкам: „Наши переселенцы (Скорэй у Томскъ)“ і ў Пецярбургу над загалоўкам: „Выбираймася у прочки! Скарэй у Томскъ“!!!

24-26) У 1896 г. Доўнар-Запольскі друкуе на старонках „Витебскихъ Губ. Вѣдомостей“ беларускі верш Дуніна-Марцінкевіча: „Вясна голад пярапала[1] і поэму: „Тарас на Парнасі“, якая потым выходзіць у Віцебску асобнай кніжкай[2].

27) У 1898 г. у Віцебску выходзіць паасобным выданьнем „Тарас на Парнасі“[3].

28) У тым самым годзе „Виленскій Вѣстникъ“ друкуе „Гутарку Паўлюка[4].

29) У 1898 г. ў першы раз выступіў з апавяданьнямі на беларускай мове Віцебшчыны А. Р. Пшчолка, які друкаваўся ў шэрагу наступных гадоў на старонках „Витебскихъ губ. Вѣдомостей“, у яго „Очеркахъ“… і „Бѣлорусскихъ разсказахъ[5]. Тут не бяруцца пад увагу тыя творы А. Пшчолкі, якія напісаны вялікарускай мовай з частковым ужываньнем беларускіх слоў і выразаў.

30) У 1899 г. у Горадні выходзіць „Тарас на Парнасі“[6].

31) У 1900 г. у Пецярбургу выходзіць кніжка Ельскага: „Слова абъ праклятай гарэлцы и абъ жыцьци и смѣрци пьяницы. Добраму Бѣларускаму народу, на пакрапленьня яго душы и розуму“.

32) У 1900 г. у Магілеве Раманаў друкуе кніжку: „Тарасъ на Парнасѣ и др. бѣлорусскія стихотворенія“[7].

33) У 1902 г. у „Минскомъ Листкѣ“ друкуецца верш Дуніна-Марцінкевіча[8].

34) У 1903 г. у Пецярбургу друкуецца „Вязанка“ Янкі Лучыны (Няслухоўскага).

35-36) у тым самым годзе ў Чарнігаве М. Косіч выпушчае сшытак сваіх апавяданьняў на беларускай мове: „На пиресяленьня“ і „Переложеніе нѣкоторыхъ басень Крылова на бѣлорусское нарѣчіе“.

37-38) У 1903-4 гадох выходзіць: „Колядная Чытанка“ і „Вялікодная Чытанка“[9].

39) У 1904 г. А. К. у Пецярбургу выдае: „Казки“.

40) А ў 1905 г. на старонках „Сѣверо-Западнаго Края“ пачынае сваю літаратурную працу Янка Купала (І. Луцэвіч) вершам: „Мужык“[10].

  1. Ibidem, c. 63.
  2. Ibidem, c. 79.
  3. Ibidem, c. 79.
  4. Ibidem, c. 106.
  5. Ibidem, c. 146.
  6. Ibidem, c. 79.
  7. Ibidem, c. 79.
  8. „Заходняя Беларусь“, с. 121.
  9. Навіна А. (Луцкевіч), Бѣлоруссы. (Формы нац. движенія). Стар. 391.
  10. Янка Купала. Шляхам жыцьця. Пецярбург, 1913; стар. 109.