Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

доў мінулага стагодзьдзя выдаваліся офіцыйныя распараджэньні аб забароне беларускага друку.

Праўда, мы тут сустракаемся з фактам конфіскацыі ў 1864 г., некалькіх тысяч беларускіх лемантароў і малітаўнікаў, але, паводле офіцыйных даных, яны былі конфіскаваны, папершае, за антырускі характар[1], а падругое, магчыма і за недазволены польскі альфабэт.

14. Проф. М. Доўнар-Запольскі, распачаўшы сваю беларускую працу ў 80-х гадох мінулага стагодзьдзя, 1896 г. піша аб 60-х гадох наступнае: „Появленіе книгъ на народномъ нарѣчіи въ Бѣлоруссіи представлялось тогда желательнымъ и многимъ великоруссамъ, и даже въ одно время (Д.-Запольскі мае на ўвазе 1863 г.) оно получило оффиціальное признание“[2].

І запраўды, аб гэтым таксама гавораць ніжэйпаданыя спраўкі:

1-4) У 1889 г. Доўнар-Запольскі друкуе „Гапона“ ў "Сѣверо-Западномъ Календарѣ", а потым выдае яго паасобнай кніжкай у Маскве; у гэтым самым календары надрукованы і два вершы на беларускай мове Н. Ф. — „Ноччу у сялѣ“, Д. К-о, „Муогилки“[3].

5-7) У тым самым годзе ў „Минскомъ Листкѣ“ (№ 37) першы раз друкуецца поэма „Тарас на Парнасі“[4] і вершы на беларускай мове: першы верш Янкі Лучыны (Няслухоўскага) „Весновой порой“ у № 20, а верш А. Шункевіча: "Сцяпанъ и Тацяна" у № 18[5].

8-9) У 1890 г. у „Смоленскомъ Вѣстникѣ“ у №№ 10-11 друкуецца „Беларуская Энэіда“[6], а ў № 37 — „Тарас на Парнасі“[7].

10) У той самы год Янка Лучына зьмяшчае ў „Минскомъ Листкѣ" верш на беларускай мове „Ямщикъ“[8].

11) У 1891 г. у Маскве друкуецца пераклад з Гаршына: „Сыгнал, альбо разсказъ аб томъ, якъ добро перамогло зло у чалавѣка".

12) У той самы год Янка Лучына друкуе ў 28 № „Минскаго Листка“ свой верш: "Вясна"[9].

13-15) у 1892 г. Янка Лучына друкуе ў Календары Слупскага вершы: „Пакуль годъ новы настане на свѣтѣ“, „Роднай старонцѣ", „Горсць пшаницы“ [10].

16-19) У 1893 г. Янка Лучына друкуе ў тым самым выданьні наступныя вершы: „Стары Лясникъ“, „Буселъ“, „Надто салодкія думкі“, „Ямщикъ" [11].

20) У 1895 г. у Пецярбургу выходзіць брашура Ельскага: "Сынокъ! разсказъ зъ праўдзивага здарення. Усимъ бацькамъ и дзѣцямъ для пярастроги".

  1. Миловидовъ, А.. Дѣятельность гр. М. Н. Муравьева по народному просвѣщенію въ Сѣверо-Западномъ краѣ (1863-1865 г.г.), „Журналъ Министерства Народнаго Просвѣщенія"; стар. 93-95.
  2. Довнаръ-Запольскій, М., В. Дунинь-Марцинкевичъ и его поэма „Тарасъ на Парнасѣ", Витебскъ. 1896; стар. 6.
  3. Карскій, Е. Бѣлорусы, III, 3; стар. 133.
  4. Ibidem, стар. 79.
  5. Ibidem, с. 113.
  6. Ibidem, c. 11.
  7. Ibidem, c. 79.
  8. Ibidem, c. 133.
  9. Ibidem, c. 133.
  10. Ibidem, c. 133.
  11. Ibidem, c. 133.