Перайсці да зместу

Сынокъ!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сынокъ! Разказъ зъ праўдзваго здарення усим бацькамъ и дзѣцямъ для пярастроги
Паэма
Аўтар: Аляксандр Ельскі
1895 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„СЫНО̀КЪ!“

РАЗКАЗЪ ЗЪ ПРАЎДЗИВАГО ЗДАРЕННЯ.

УСИМЪ БАЦЬКА̀МЪ И ДЗѢ́ЦЯМЪ ДЛЯ ПЯРАСТРО̀Г͆И.




Падаў

А. Ј.




С.-ПЕТЕРБУРГЪ.

Типографія Е. А. Евдокимова. Троицкая ул., № 18.

1895 ро̀ку.

„СЫНО̀КЪ!“


У маладыхъ малжо̀нкаў якъ г͆алу̀шки
Радзѝлися самыя дачушки,
А яны́ вѣльми жадали
Кабъ сына имъ Баг͆ѝ наслали.
Бывала на куцѣ клѐнчаць,
Выракаюць и у г͆оласъ ѣнчаць:
„Сына, Боже! Сына треба,
„Няхай спадзѣ намъ хоць зъ нѣба!“
Праўда; вѣдаў лѣпшъ мудры Бог͆ъ,
Аля прозьбя адказаць ня могъ;
Затымъ якъ разъ у г͆адокъ
Радзіўся малжонкамъ сынокъ.
Ахъ! якаяжъ была радасьць,
Што сталася у г͆этамъ за̀дасьць!
Дыкъ сабрали шматъ кумо̀ў,
Пазвали ажъ двохъ ксяндзо̀ў,
Змитрамъ хло̀пца ахрысьцили,
Тры дни целыхъ ѣ́ли, пѝли,
Вясялйлися бязъ мѣры,
Ажъ тращали вокны, дзьвѣры.
Аднакъ ня абышлося бязъ уроку:
Чорны во̀ранъ лята̀ў зъ бо̀ку
И хоць вясіо̀ла хата скаче,
Іонъ панѣра круг͆омъ краче…
Пачули тон ўразъ людзи
Да и кажуць: „нѣшта будзѣ“…
„Алежъ будзѣ!“ мрукнуў Уласъ Дзѣдъ,
„Г͆рамадзѣ на отвѣтъ…
„Ня добра, кажа, мѣць мног͆а воли,
„Жадаць ціонгля лѣшпай доли,
„Ня быць радымъ тымъ што ма̀яшъ,
„Но адкуль-же прышласьць зна̀яшъ?..
„Захацѣлася имъ сы́на,
„Якъ бы чымъ г͆орша дзяўчына!
„Пану Бог͆у дакуча̀ли,
„Пакуль сына ня прыжда̀ли,
„А Во̀ранъ чорны можа на тоя краче,
„Што Маци колись заплаче!!..
„Бо якіяжъ сыны цяпѣръ?!
„Кажны проста злосны зьвѣръ,
„Задзирая носъ тарчма̀,
„Ау̀шчуння на нихъ ня ма!“…
Тутъ Уласъ змоўкъ, спусьціў вочы,
Словы-же яго прарочы
Мерамъ жалы паляцѣ́ли
И умысляхъ людзямъ застрели,
Дыкъ г͆уляць большъ ня хоцѣли,
Усѣ дамоў паразхадзилися,
Жупили и са страху малилися.

∗     ∗

Росъ сынокъ у бацько̀ў,
Цѣшыў ихъ и кумо̀ў.
Бывала, ѣдзя на кирмашъ
Бацька, а хоць баг͆ацьця ня машъ
Купляя сынку̀ адзѣжу,
Абаранки и обуй сьвѣжу;
Маци-же бязъ спречки,
Робиць дзицяци пярапѣчки,
Мядкомъ мало̀г͆а часту̀я,
Да и масламъ хлѣбъ смаруя,
Кажучи: „Ай сынокъ!
„Мусиць зъ нѣба ты знарокъ!“…
Яму пѣрша заўжды ложка,
А дачужкамъ таквѣля трошка,
И то кали на астатку,
Пазавуць спытаць у хатку…
Здава̀лася: „штожъ тутъ зло̀г͆а,
Што ха̀юць сынка дараг͆о̀г͆а?..
Аляжъ ўласьня, бацькоў пящо̀ты,
Псую̀ць ду̀жа дзяцѣй цноты…
Такъ и Змицярка г͆эты,
Патраціў добры прымѣты.
Якъ мѣў ужо дзѣсяць г͆одъ,
А къ сталу прысѣўся котъ,
То іонъ ва̀рамъ яму у вочы,
Ажъ звярокъ кричаў што мочы;
Бацьки-же, мястъ дзиця караць,
Стали ящѳ похваляць,
Такъ яно изъ серца злог͆а,
Выдварала маци мног͆а
И на баньку пліоваць прабавала,
А ўсіожъ кары ня достала.
„Штожъ“, „дзиця“—бацьки чаўпуць,—
„Ня накажашъ дурному ня плюць;
„Прашки, падрасьцѣ, паразумнея,
„Такъ и само паляпшѐя,
„И намъ прыйдзя радасьць вѣдьма —
„Можа сынъ ня будзя шельма“ —
Г͆етакъ думали у надзѣи,
Свайг͆ дзицяци дабрадзѣ́и.

∗     ∗

Росъ сынокъ и адъ часу̀
Цяг͆аў матку за косу̀.
Крыўдзіў сіо̀стры, біу скацину,
Кажнаму дзицяци дасьць у сьпіпну,
Прадражня̀я, пракрыўляя,
Ни якай баязьни ня зная.
Аг͆лѣдзялися бѣдные бацьки;
Што сынокъ ихъ ня таки,
Яког͆а яны жадали
И зъ таг͆о хмурны стали:
Бо у хлопца зъ г͆адками
Расла сила. Кулаками
Бацькомъ сваимъ стау г͆разѝць;
Кажа: „маўчыця! буду биць!..
„Ай! Кѣпска!“ заг͆аласила маци,
„Ня ужыцца мусиць зъ сынамъ у хаци;
„Праўда жонка—прыткнуу мужъ—
„Бо я ужо саўсимъ ня дужъ,
„А сынъ крепакъ, якъ мядзьвѣдзь,
„Разг͆ониць бадай насъ нѣдзь…
„Ой, бяда! Штожъ намъ рабиць?!
„Якъ-жа намъ вѣку дажыць?!“
Плакали бацьки, а сыночакъ
Росъ, г͆ля̀дзя на лясочакъ;
Ўто дзѣнь г͆оршы, якъ шатанъ;
Крычыць: „Я у хаця ужо панъ!“…
..............
Стары ня выцярпѣў, шельму бацъ,
А іонъ па твары бацьку мацъ;
Старая къ нимъ, а сынъ за матку,
Да и паціог͆ъ празъ усю хатку
И выкпнуу за парог͆ъ—
Урешця самого бацьку змог͆ъ…
На крыкъ збѣг͆лися сусѣдзи,
Но баяцца, кабъ самымъ ня быць у бѣдзи,
Дакъ толька кажуць зъ даліока:
„Змицяръ! мѣй на бацькоў миласердна вока!
„Бог͆а бойся! Што ты узду̀маў?!
„Кликнямъ старшы́хъ и ку̀маў,
„Будзя со̀рамъ, будзя судъ
„И кара табѣ за блудъ!“…
Апомніўся выродны Змицяръ —
Бо быў якъ чортъ хицяръ —
Г͆оршай бу̀рды ня рабіў
И будта узлосьци прыстыў.

∗     ∗

Успомнили таг͆ды сусѣдзи дзѣда
Уласа, прававѣда,
Якъ іонъ колись варажыў,
Цэлай г͆рамадзѣ́ на дзіў…
И шаптали сабѣ да у̀ха:
„Ня до̀бра тая завяруха;
„Бадай кабъ зъ г͆энай склыки
„Ня быў сыну г͆рехъ вялѝки,
„Кабъ бацькоў іонъ ня даканаў
„И самъ марна ня прапаў“…

∗     ∗

Прошло ящѐ г͆адкоў тры,
Бацька стаў саўсимъ стары,
Ня ма̀я жаднай мочы,
А сынокъ робиць што хоче:
Пакраў зъ кубла бацькамъ г͆роши,
Валачѐ къ жыду дабра ношы,
У г͆арелку — уляг͆а̀я,
Старыхъ зъ хаты выг͆аняя;
На конѣцъ и ажаніўся,
Бацька̀мъ наватъ ня скланіўся,
Заняў силой г͆аспадарку,
Родзичамъ даѣ па карку
И думаѣ сабѣ: „што за Бог͆ъ!
„Кали я усіо тоя зрабиць могъ?!
„Мусиць Бог͆а ня машъ,
„Хоць учыць духоўны нашъ?“…
..............
А нявѣстка? Крый жа Божа!
Прыкра Цѣщамъ сколька можа:
Ціоплай стравы ня дасьць ни коли,
Ани хлеба имъ давали,
Г͆рызѣ ціонгля, брыдка ла̀я,
Ня абшы́я, ня абмыва̀я,
Целы мѣсяцъ адны сарочки,
Брудъ ѣсьць—хоць идзи у прочки!..
Людзи г͆о̀манъ падняли, раили ска̀ргу падаць
У Во̀ласьць, кабъ злыдня скара̀ць;
Дыкъ пабреў стары у судъ.
Аля̀, кажучы ня тутъ,
Завялися тамъ парадки,
Што крыўдзицѣлямъ ни г͆адки…
Змицяръ писару уткнуў
И судзямъ кяшени надзьмуў,
Паставіў имъ вядро г͆а̀ры,
Такъ и проиг͆рали стары:
Сказана имъ, што капрысяць,
Сваіо пра̀ва нѣкъ якъ высяць,
Старымъ треба змирна сядзѣць
На пѣчы, и старыя косьци г͆рець
..............
„Отъ праўда якая паўстала!“
Крикнула маци изъ млосьци на зямлю̀ пала.
Зрабіўся зыкъ, судзи спужалися
И у карчму хутка пахавалися,
А дзѣдъ нязнаўшы што рабиць, зъ бяды,
Бухъ на бабу вядро вады,
Ажъ яна̀ ад крыла вочы
И крычыць сколька мочы:
„Кравапіўцы! Крыўдзячы бадзькоў,
„Ня запаможаця тымъ сыноў,
„Да и самы́мъ г͆рэшны узятки—
„Ня замѣ́няцца ў дастатки!“…
..............
На то̀я писаръ злосна зьвяг͆нуў:
„Вацька-жъ прѳця самъ суду прагнуў,
„Такъ маўчы дурная баба! Циха!
„Кали ня хочаця г͆оршаго лиха!
„Вонъ адъ г͆этуль! Судъ кончанъ! а якъ маяця рацью,
„Падавайця апаляцью!“…
..............
Ня была бѣднымъ што рабиць,
Пашли дамоў зъ г͆орамъ жыць:
Нудзилися, плакали, ўспаминали долю
И Бог͆у паляцали у сына няволю…
Ня доўг͆а прышлося разамъ г͆арава̀ць:
Баба змѣрла, а дзѣдъ рушыў жабраваць,
И нѣдзя сышоў даліока такъ,
Што прапаў наватъ яго слѣ́ду знакъ…
Аляжъ, пэўня, людзи хочуць сказки,
Якой Змицяръ дазнау адъ Бог͆а ласки.
Отажъ слу̀хайця: па Божаму су̀ду,
Ня мѣу іонъ карысьци зъ блуду:
Статакъ яму ня ручыўся,
Сынъ у студню уваліўся,
Г͆радъ, што годъ, пустошыў по̀ля,
Ня спорылася ў стадоля,
Пярунъ спаліу да грунту хату
И ўнѣй жанчыны выправу баг͆ату;
Патомъ жонка наг͆ла змѣрла,
А самога нѣмачъ прыпѣрла;
Людзи адъ няг͆о адхинулися,
Вясіолы дзянькѝ мину̀лися,
Ня была каму працаваць
И зъ кимъ вяку̀ дажываць;
Дауг͆и скора завялѝся,
Агзакуціи узнялѝся,
За маказынъ, за падатки
Папродали астатки,
Урешця зямлю прысудзили
(Тыѣ судзи, што бацькоў г͆лумили),
Аддаць шваграмъ на вѣчнасьць,
Кабъ выплаты была базпечнасьць.
Цяпѣръ Змицяръ слабы, адзиноки,
Пазнаo Боскія выроки,
Валачыўся па свѣ́ту, Прасиць хлеба зъ ласки,
А на твары яг͆о паникли краски
Зъ г͆ора, сму̀тку и бяды;
Успомніу бацькоў таг͆ды,
Хацѣў бы ихъ пярапрашаць,
Да якжа зъ таго свѣту зваць?!..
..............

∗     ∗

„На ўсіо пара̀ іосьць на свѣця:
„Хто ня працуя у леця,
„Ня будзя мѣць хлеба часамъ зимнымъ
„И мусиць жьщь нящымнымъ“…
Такъ прыг͆адываў Уласъ стареньки,
Ня чураючысь сявѣньки
Празъ г͆адоў можа сто.
Бывала іонъ кажа: „дзѣтки! што
„Вы сабѣ у г͆о̀лавы набрали
„И бязбожниками усѣ стали?!
„Прецяжъ зъ Бог͆амъ жыць намъ треба,
„Бо ня дасьць Іонъ злыднямъ хлеба,
„Пирог͆ъ г͆решникамъ минѣцца,
„Крыу̀да усяка атрыг͆нѣцца!..
„Найбольшъ-же нѣба пакарая,
„Кали мног͆а хто жадая;
„Сліозы ближнихъ и бацькоў,
„Слабяць крепкихъ дзяцюкоў;
„Злыя людзи, злыя дзѣци
„Ня убачаць дабра на свѣци,
„А па смѣрци ня имъ рай —
„Отъ якую праўду знай!“…
Г͆етакъ правіў дзѣдъ Уласъ,
И я тоя замѣціў для васъ,
Кабъ помнили, што „Богъ,
„Збивая пышнымъ рог͆ъ“.
Гэна спраўдзилась на Змитры,
Хоць мужыкъ быў вѣльми хитры,
Тоя Богъ и ўсимъ дасьць,
Хто таквѣля зачнѣ красьць.
Альба крыудзиць, клясьцѝ, лг̑аць,
Родзичаў ня шанаваць,
Хто у распусту уля̀жа
И Бог͆у зубы пакажа.
„Бог͆ъ за плячами зъ пугай ня стаѝць“,
Аднакъ на свѣця мусиць быць
Па Яг͆о свято̀мъ зако̀ну —
Адъ сяла ажъ да трону!
Учыця-жъ бацьки сваи дзѣци строг͆а,
Кабъ серцы хинули да Бог͆а,
Бо тымъ спосабамъ на старасьць
Самы будзяця мѣць радасьць:
Ня давайця-жъ сынамъ воли,
Злымъ прывучкамъ ихъ патоли,
Г͆раху заужды ня дару̀йця,
Малымъ розги ня жалу̀йця,
Прыкладайця да рабо̀ты,
Кабъ къ нѣй набрали ахвоты,
Дыкъ посля, якъ падрастуць,
Со̀раму вамъ ня прынясуць,
Ня будуць васъ зъ хаты гнаць
И самы зъ чертамъ прапада̀ць;
Бо чалавѣкъ што ня працуя,
За̀повѣдзи Божыхъ ня шануя,
Ходъ быу бы адъ натуры
Спасобянъ ламаць муры,
Ня прыдасцца тая сила,
Кали Бог͆у правинила!
Я кончыў смутны мой разказъ,
А людзи помницѣ — прашу васъ!
Знадобицца, башъ, тая наука,
Для дзѣда и для ўнука,
Бо у нѣй хрысцьянинъ важны
Найдзя пярастрог͆и важны,
И паправіўшы сумления,
Заслужыць сабѣ збавѣння!

КАНѢЦЪ.


Цѣна 5 капѣякъ.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.