руская мова называецца „простонароднымъ языкомъ“[1]. Афіша гэтая пачынаецца так:
„Съ дозволенія начальства | Въ субботу 9 февраля 1852 года будетъ представленіе г. г. Любителями | Въ пользу бѣдных | опера въ двухъ дѣйствіяхъ на польскомъ и простонародномъ языкѣ | сочиненія Викентія Марцинкевича съ музыкою Монюшки, Кржижановскаго | и прочихъ подъ заглавіемъ: | „Селянка“ | і г.д.
Пасьля выяўленых адносін Сямашкі да народнае беларускае мовы будзе ня зусім правільна абвінавачваць яго ў організацыі паленьня спэцыяльна беларускіх кніжок. Што Сямашка спаліў некалькі тысяч вуніяцкіх царкоўных кніжок, гэтага не хавае і сам Сямяшка[2], але да гэтага барбарскага акту ніякага датычэньня ня мелі ні беларуская мова, ні беларуская літатаратура. Язэп Сямашка быў фанатык праваслаўя і ў барацьбе з каталіцызмам ён рабіў тое самае, што каталіцызм рабіў у барацьбе з праваслаўем на Беларусі. Каталіцкія біскупы палілі праваслаўныя кніжкі і разам з тым усё пісанае кірыліцай, як правадніка ўсходняй-не каталіцкай культуры[3], а праваслаўнае архірэйства паліла каталіцка-вуніяцкія кніжкі, кніжкі друкаваныя лацінскім альфабэтам, вядучы такім чынам барацьбу з заходняй польскай культурай[4]. Язэп Сямашка проста зьяўляецца здольным сынам свайго барбарскага веку. Магчыма, што ў ліку спаленых Сямашкам вуніяцкіх кніжок выпадкова папалі і беларускія кніжкі, як надрукаваныя лацінскім альфабэтам, але ў заданьні Сямашкі не ўваходзіла зьнішчэньне кніжок не рэлігійнага і ня вуніяцка-польскага зьместу. У сьпісах спаленых Сямашкам кніжок не знахадзім ніводнага твору Чачота ці Дуніна-Марцінкевіча[5], якія нібы паліў Сямашка; мэты, якімі апошні кіраваўся пры паленьні вуніяцкіх кніжок, былі наступныя: „Всѣ сіи служебники въ моемъ нынѣ присутствіи въ Жировицахъ преданы сожженію, дабы, съ одной стороны, отклонить на будущее время какія-либо злоупотребленія, а съ другой, чтобы охранить сіи богослужебныя книги отъ недостойнаго впоследствіи употребленія... я только распорядился, чтобы оставлено было изъ нихъ по одному или два экземпляра каждаго изданія для библіотеки Литовской епархіальной семинаріи"[6] пісаў, Сямашка ў 1841 г. ― Нахожу совершенно полезнымъ изъять изъ употребленія всѣ богослужебныя книги бывшыхъ уніатскіхъ типографій; частію по нѣкоторому ихъ искаженію, частью для общаго единообразія, частію же для устранения и самаго воспоминанія прежней іерархической чуждой власти"[7], пісаў Сямашка ў 1853 г.
8. Далей маем шэраг даных аб тым, што беларуская мова была забаронена ў 60-х гадох XІX ст. у сувязі з апошнім паўстаньнем.
Аднак у гэтую пару выходзяць кніжкі на беларускай мове. Так,
- ↑ Афіша А. Паўловічам перадана Тэатральнаму Музэю Інбелкульту; аб афішы гл.: Nіeznana opera Monіuszkі ("Gonіec poranny". 1911, № 496).
- ↑ Кипріановичь. Жизнь І. С.; стар. 321-322. Записки Іосифа Митр. лит., т. ІІІ; стар. 534-535, 598, 1087-1088. 1110-1189.
- ↑ Шлюбскі, Ал. Матар'ялы да крыўскай гісторапісі. Для кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і б. Вял. Кн. Літоўскага. Коўна. 1925.; § 8.
- ↑ Миловидовъ, А. Судьба русской книги въ Сѣверо-Западномъ краѣ. („Христіанское Чтение," 1903, ІX-X).
- ↑ Зап. І. С.; т. ІІІ; стар. 1088, 1110, 1189.
- ↑ Ibіdem; т. 111; стар. 598-599.
- ↑ Іbіbem; T. ІІІ; 1087-1088.