Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/351

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАРАЛІ

(Пацеркі)

Як ішоў я ў бой кіпячы,
Як прашчаўся з хаткай,
Тут Гануля мая з плачам:
„Пойдзеш гінуць, братка!
Але буду я маліцца
Па табе з трывогі,
Ты-ж прынось за то гасьцінца —
Шнур караляў доўгі“.

З ласкай божай паручыла
Грамадзе радзімай:
Палі ворагавы сілы,
Горад здабылі мы.
Як прыціхнулі гарматы,
Як браму зламалі,
Хто саетаў, хто дукатаў —
Я шукаў караляў.

Хоць і ў шчасьці не радзіўся,
А шукаю сьмела…
Шнур караляў замігціўся,
Як-бы вішань сьпелых.
Тут здабычыну схапіўшы,
Не чакаю далей,
Чым хутчэй сьпяшу к наймільшай —
Даць ёй шнур караляў.

Па гасьцінцы, па дарожцы
Кульгаю дадому…
Загудзелі званы ў вёсцы,
Як па няжывому.