Ные сэрца без патолі,
Нудна льлюцца сьлёзы…
Выйду клікаць лепшай долі
Ў даль, пад шум бярозаў.
Дзе ты лепшая, дзе, доля?
Прыбудзь, — хай пазнаем!
Прымем хлебам, прымем соляй,
Шчыра прывітаем.
Дарма плачу, заклікаю
І ў жалі малю я:
Вецер словы абівае, —
Доля ані чуе…
Ой ты, песенька, маўчы ты!
Ня нам вецер зьбіці:
Хадзі з сэрцайкам разьбітым
Па долі тужыці.
|