Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/352

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыбліжаюся к хаціне,
Аж тут людзі здаля:
„Твая Ганна ў дамавіне, —
Ня трэба караляў!“

Ой заплакаў, ой заенчыў
Цяжэй цяжкай хмары,
Перад цэркаўкай укленчыў,
Дый сьпяшу к аўтару:
Да сьвяцейшай да Марыі
Збліжаюся ў жалі,
І завесіў ёй на шыі
Тых я шнур караляў.

|}