Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калышыцца ўгары. Маркотна гарыць ваганёк лучыны; дрыжыць быццам апохлены вялікім страхам; пакрыквае, нібы штось сумнае апавядае[1]. Часамі ён разгараецца з усей сілай, як-бы хочучы разагнаць пануючы ў хаце алавяны змрок, але, слабы, ізноў ападае, ізноў ціха, маркотна мігаціць і вядзе далей сваю няскончаную сумную казку.

Расьсеўся змрок па куткох хаты ды пільнуе адтуль вачыма ўпуда, калі згасьне сьвет, каб поўнаўласна запанаваць самому.

III.

Сядзіць Сымон на лаве, каля стала; апусьціў бязуладныя[2] свае рукі ўніз, схіліў на грудзі сваю лахматую галаву, як-бы яна не магла вытрымаць цяжару нахлынуўшых думак, і аслупелымі[3] вачыма глядзеў на сырую чорную зямлю свае хаты, нібы дзівуючыся, што ён жыве на ёй.

У куце, на лаве, засланай абрусом, ляжыць пакойнік[4]

То цела апошняга Сымонавага сынка, што памёр ад „балотняй хваробы“. Бязьлітасная — гэтая невядомая балотная хвароба! Чатыры разы прыходзіла яна ў хату Сымона і аставіла па сабе чатыры страшэнныя сьляды ў яго мужычым сэрцы, чатыры раны, высмаленыя распаленым жалезам, — чатыры Сымонавы сыны яна вынесла на магілкі. Цяпер забрала апошняга, а з ім — і рэшту надзеі на будучыню і рэшту надзеі вызваліцца калі-небудзь з мётрвага бяздольля з маладою сілаю. Парвала, бязьлітасна стаптала вянок тых небагатых дум, што віў і песьціў у сваей галаве Сымон. Згасіла той аганёк, што дзесь, у канцы бездарожнай пуціны Сымонавага жыцьця сьвяціўся кволай надзеяй неакрэсьленай будучыні, да каторае ён з такою труднасьцю йшоў, падаў, ідучы, ды зноў ішоў, і ля каторай меў калісьці абагрэць сваю пашматаную,[5] старэчую душу…

Усё забрала страшная хвароба! Сядзіць Сымоніха каля свайго сына і, прычытаючы і галосячы, зрошвае яго цела сьлязьмі. Ля печы, на прымурку, сядзіць стагодняя бабуля і сухім магільным голасам шапоча малітву: „О-отчэ наш… о-отчэ наш…“ і так без канца, як няпрытомная. Відаць, бабуля ад старасьці забылася маліцца, а можа столькі і знала. Часамі бабуля падымае голаў, каторая дрыжыць, як асінавы ліст, і белымі вачыма блудка[6] водзіць па куткох хаты, нібы чаго шукаючы, што даўно згубіла.

— „Ня ўзро-ос! не ад-мя-ні-уў бацька-вых ругук!“ — галосіць Сымоніха; бабуля, ў тахт яе прычытаньняў, ківае галавою і шапаціць-шапаціць, як сухі пажоўклы ліст, сваю старую малітву.

З мікалаеўскіх інвалідаў[7] царкоўны дзед сядзіць на зэдлі[8] каля лучыны і вучневым голасам чытае псалтыр.

Сіратліва і бяздольна ў хаце Сымона. Няма ў яго радні, а чужым — што да яго гора, калі гэтае гора зьвязана з „балотнаю хваробаю“? Не памагаюць Сымонісе кумкі і свахны прычытаць над пакойнікам, — адна яна ўбіваецца і стогне. Сядзіць Сымон скамянелы:

  1. Трэба лічыць за полёнізм — расказвае.
  2. Трэба лічыць за полёнізм — расказвае.
  3. Чэхізм; мела-б быць — безвалодныя, бясьсільныя.
  4. Лепей — нябожчык.
  5. Разарваную ў шматы, кавалкі.
  6. Блудна, няпрытомна.
  7. Інвалід — калека, мікалаеўскі інвалід — пакалечаны ў час, калі быў салдатам за Мікалая I.
  8. Германізм — услончык, слончык, невялікая лавачка, паўкрэсла.