Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— То сабраў-бы зубы ў прыгаршчы! — гняўліва адказаў вурадніку Пятрусь.

— Ці я не казаў? — падхапіў і дзяк: — от як яны паважаюць начальства і старшых! Разумнага маеш, Тамаш, сына!

А бацька перш ня ведаў, што рабіць. Потым ён борзда падняўся і абярнуўся да Пятруся.

— Цябе вучылі ў гімназіі розным навукам, і я ім дзякую за гэтае. А цяпер я навучу цябе, як трэба шанаваць гасьцей.

З гэтымі славамі бацьха ўзяў сына за вуха. Потым перапрасіў гасьцей і прасіў іх выбачыць гэта глупства сыну.

Пятрусь загарэўся ўвесь з сораму. Ён даўно ўжо адвык, каб яго круцілі за вушы. Здаецца, каб паднёс да яго твару запалку, то ён запалаў-бы.

У вадзін мамэнт Пятрусь шуснуў пад стол, выскачыў на хату. Узяўшыся за клямку, ён сказаў:

— Калі ты іх наклікаў, то сядзі з імі, а я з такімі сядзець ня буду!


∗          ∗

Госьці разышліся. Позна ўжо знайшоў бацька Пятруся ў гумне.

— Сынок! ты на мяне ня гневайся я і сам каюся, што наклікаў гэту псярню. Але ня мог-жа я пахваліць цябе за тое, што ты ім сказаў. Праўда на тваім баку, і яны заўтра будуць сароміца самі сябе.

І сын з бацькам у згодзе пайшлі ў хату. Толькі-ж у Пятруся глыбока-глыбока запала ў душу гэта крыўда і ён ніколі ня мог успомніць пра гэты выпадак без таго, каб сэрца яго ня сьціснулася тугой больлю.

Ф. Шантыр.

Сьвяты божа.

I.

Дажджлівы, імглісты, з рэзкім паўночным халодным ветрам, спускаўся над убогай вёскаю васеньні вечар. Як хаўтурная шырокая чорная апона, распасьцёртая нявіднаю рукою, апускаўся хутка на шэрыя, непачэсныя сялібы сялян-хлебаробаў змрок. Яны ахісталіся ў яго цёмныя жалобныя цені і, недзе зьнікалі. Змрок гусьцеў і пахлынаў усё ў сваёй таёмнай, непрагляднай пропасьці[1].

Сям-там засьвяціўся рад слабых ваганькоў; задрыжэлі, забіліся яны ў малюпаценькіх[2] ваконцах, як кволыя, бясьсільныя думкі іх уласьціцеляў…

Нудна гарыць лучына, уваткнутая ў сьветач, у хаце Сымона. Парнее тухла-сырое паветра, паднятае з вільготнай, нічым няпрыкрытай зямлі, зьмяшанае з едкім дымам лучыны, алавянаю хмарай

  1. Русіц. — прорва.
  2. Малюсенькіх.