Ойча наш

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ойча наш
Малітва
Крыніца: ?; Першая навука закону Божага (1936 год)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Акадэмічны варыянт Клясычны варыянт Варыянт С. Паўловіча

Ойча наш, які ёсць на небе!
Свяціся Імя Тваё.
Прыйдзі Валадарства Тваё.
Будзь воля Твая
Як на Небе, так і на зямлі.
Хлеб наш штодзённы
дай нам сёння.
І адпусці нам грахі нашы,
як і мы адпускаем
вінаватым нашым.
І ня ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.
Амэн.



Ойча наш, каторы ёсьць у небе!
Сьвяціся Імя Тваё.
Прыйдзі Валадарства Тваё.
Будзь воля Твая
Як на Небе, так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага
дай нам сёньня.
І адпусьці нам правіны нашыя,
як і мы адпускаем
вінаватым нашым.
І ня ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.

Бо тваё валадарства, і моц, і слава навекі.
Амэн.



Отча наш, Каторы ёсьць у нябёсах.
Няхай сьвяціцца імя Тваё,
няхай прыйдзе Царства Тваё,
няхай будзе воля Твая,
як у небе, так і на зямлі.
Хлеб наш штодзённы
дай нам сягоньня,
і даруй нам даўгі нашы,
як і мы даруем
даўжніком нашым,
І ня ўводзь нас у спакушэньне,
але збаў нас ад злога.

Бо Тваё ёсьць царства і сіла і слава навекі.
Амінь.