Гэта старонка была вычытаная
Другім волатам беларускага слова поруч з Купалай, ня ўступаючы яму ў плоднасьці і сіле выразу, стаіць Якуб Колас (Кастусь Міцкевіч). Аднак-жа характар яго творчасьці зусім іншы. Колас — сялянскі поэт выключна і застаецца такім да апошніх дзён, хоць у самых пазьнейшых яго творах, як заўважаюць крытыкі, прабіваюцца стрункі індывідуалістыч-
Якуб Колас
ных перажываньняў. Скажам — і ён пачынае паддавацца разважаньням, так характэрным для інтэлігенцыі. У повесьці — „У палескай глушы“ — выводзіць жыцьцё вясковай інтэлігенцыі. Усё-ж у цэлым Якуб Колас — інтэлігэнтны селянін і ў сваіх творах адбівае тыя мукі і балячкі, якія перажывае яго брат у апошні час, каротка — зьяўляецца ідэолёгам сялянства.