пачуцьця — гэта пачуцьця любасьці да роднае краіны. Дзе чулася роднае слова, дзе ішла гутарка аб Беларусі, туды цягнула поэта „нявідзімая сіла“. Можна сказаць, што ў гэтыя часы А. Гурло толькі і жыў радзімай, толькі і падтрымліваў тлеючы агоньчык душы. Знаходзячыся большаю часткаю наядзіне, ён сягаў думкамі да Капылю, песьціў у марах бесклапотныя гадзіны свайго жыцьця, цешыўся асалодаю іх успамінаў. Бо —
Там прыгожа так сонца сіяе |
Даходзіла да гэтага — зламалася душа. У адлічча ад многіх беларускіх поэтаў, як А. Гарун, Ц. Гартны, Я. Колас, Ф. Шантыр і інш., А. Гурло пакуль ня бачыць свайго прызваньня ў паяднаньні музы з політычнаю чыннасьцю. Забывае, што „грамадзянінам быць павінен“. Ленінград адхіліў яго ад гэтага шляху. Нават занёс руку і над гэнаю музаю. Чым далей ішоў час жыцьця на заводзе, тым неахвотней поэта браўся за пяро. Бліснуўшы багацьцем і плённасьцю, ён стаў дужа скупым на творчасьць. Разьвіцьцё таленту, падаўшыся крыху ўперад, таксама застанавілася. Тэхніка — мярцьвела, кругазор — не пашыраўся. Паглыбленая самотнасьць зачыняла празорнасьць погляду і здатнасьць выхапленьня жыцьцёвых вобразаў. Перыпетыі заводаўскага жыцьця з яго