леры і няўдачлівы, не расьпяяны належна, без завучага, крэпкага рытму. І замест таго, каб адчуць, што сапраўды песьняю „зганяецца ночы сон“, чуеш:
Склеп турмы бяз бляску сонца; |
А з гэтае турмы поэта рвецца, як мага, куды ўжо там падаваць воклічы другім. У самога —
Ні сьцежкі шляху, ні сьлядоў |
Цікава, што ў ленінградзкі пэрыод у А. Гурлы мала вершаў аб каханьні, аб прыродзе. Наогул — адмячаецца значная пасыўнасьць. Як быццам бы злая воля адпіхнула яго ад усяго таго, што дае асалоду бадзёрасьці, што запаляе крылатыя жаданьні, што абурвае чалавека. Таксама і першыя крокі да грамадзянскай працы, якія поэта зрабіў дома, наперакор чаканьням, не абагачаюцца, а застываюць. А. Гурло мала цікавіць праца ў культурна-асьветных таварыствах рабочых, дзе концэнтравалася будучая пролетарская грамадзкасьць, дзе адбывалася падгатоўка рэволюцыі. Партыйнасьць, ня прышчэпленая дома, у провінцыі, астаецца чужым зьявішчам і ў Ленінградзе. Толькі ўсяго, што ёсьць магчымасьць пабыць на сходах маладых беларусаў у „дзядзькі Б. Шыпілы“.
Але цяжкія ўмовы сталічнага жыцьця, надавіўшыя на А. Гурлу нечакана для яго, ня выціснулі аднаго