Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шумам і нясупынным развоем; нарастаньне нездаваленьня і протэсту ў рабочых гушчах супроць пануючага становішча; быт рабочых, акольваючы поэту (Колтышы, дзе жыў А. Гурло), — нічога не прабівалася да замкнутае ў свае мукі, аб якіх раней не даваўся пытацца поэта, сіратлівае яго душы.

Цяжка сказаць, у які бок пахіліўся б поэта, каб яму давялося далей жыць у абставінах рабочага, хоць бы вышаўшага з вучняў. Але падышла вайсковая служба. А. Гурлу забралі на яе, зачысьліўшы ў матросы. Якраз навучэньне сьлясарству саслужыла ў войску сваю службу. Яго назначылі ў машыннае аддзяленьне судна рабочым, а гэта абараняла ад каманднае муштры, якая-б магла паглыбіць душэўны заняпад поэты.

Праўда, цяжкі рэжым ваеншчыны, пры гэным супаўшы з абвяшчэньнем вайны, даваў аб сабе чуць. Цёмны трум карабля, надаедлівы гул машыны гнялі душу і сьціскалі сэрца песьняра. Няволя, вастрог. Алавяным цяжарам павісла дысцыпліна, вядомая дысцыпліна адмірала Вірэна. Ні чхні! Ні загляні лішні раз у кніжку, ні напішы лішняга радка. Працуй неадгінна, нявыходна на „абарону айчыны“. Усе гэтыя прыгожасьці жахлівым чудзішчам апанавалі А. Гурлу, які падцяў сваю веру нудным „Вулканам“[1]. Праглянула безнадзейнасьць выйсьця. Трэба было бачыць поэту ў гэтыя часы — ад яго дарэмна было чакаць таго, што ён пасьля даў.

  1. Завод, на якім працаваў А. Гурло да салдатчыны.