У НАДЗЕЯХ НАД ПРАСТОРАМІ
Жыцьцё і творчасьць Алеся Гурлы
„Я думаю, што справа беларускіх нацыянальных дзеячоў чыстая і харошая, што яна нясе ў глухія закавулкі беднае краіны і першыя веды, і цікавасьць да кніжкі, і прагу да разумнага, асэнсованага, вартага чалавека жыцьця. Я думаю, што іх праца — не бясплённая і ў тым ці іншым кірунку, можа стацца, нечакана для іх саміх, прынясе жатву“.
Гэтак пісаў у сваім артыкуле „Белорусские поэты“ А. Пагодзін у 1911 годзе. Буржуазны публіцысты, супрацоўнік лібэральна-дэмократычнай часопісі „Вестник Европы“, як відаць, ужо ў той час, на аснове выяўленых фактаў, меў правіловы прогноз для пасьпешнага разьвіцьця беларускага руху. Будучы ў той час прыхільнікам адраджэньня нацыянальных культур, А. Пагодзін адчуваў у разьвіцьці беларускай культуры нешта большае, чым думалі яго сучасьнікі, і ўпікаў пр. Е. Карскага за тое, што ён, беларус, „трапеча перад народным рухам“ і б‘е трывогу, нібы Бурачок „стараецца падняць сэпаратычныя імкненьні нацыянальныя і літаратурныя,