Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адпіхнуць беларусаў ад вялікарусаў і штырхнуць іх да апрацоўкі самастойнай літаратуры“[1].

З таго моманту мінула шмат часу. Дагадкі А. Пагодзіна ня толькі збыліся, а і ў многім апярэджаны. І, пэўна, чуючы зараз аб посьпехах беларускага працоўна-культурнага руху, ён ня толькі дзівіцца, а, седзячы ў стане чорных, баіцца яго развою. А ці ведае к таму А. Пагодзін, што „консервативный историк белорусского движения“, як ён вялічаў Е. Карскага, ня толькі нічога не зрабіў сваёю актыўнаю баязьлівасьцю перад „сепаратистическим стремлением у белоруссов“, а нават, ухіліўшыся, пасьвяціў беларускай пісьменнасьці, — „самостоятельной литературе“ — цэлы том.

Як-бы там ні было, вядома, бяз усякіх залежнасьцяй ад абодвых прыпомненых часам асоб, роўна „спагадаючых“ вызваленьню беларускіх працоўных гушчаў пад сьцягам Кастрычніка, беларускае культурнае адраджэньне к гэтаму часу сягнула далёка-шырока. Калі ў 1911 годзе можна было пералічыць чацьвярых поэтаў з першымі іх надрукаванымі творамі („Жалейка“, „Песьні жальбы“ і рэдкія вершы ў „Нашай НівеМ. Багдановіча), калі ў тыя часы беларуская поэзія была „сумная, небагатая тэмамі і вобразамі“, — то цяпер аб гэтым забыта.

Беларуская пісьменнасьць поруч з беларускім працаўніком мусіла за 13 апошніх год перажыць багаты

  1. Прыведзеныя словы бярэ А. Пагодзін з пісаніны Е. Карскага.