Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня можаш не аддаць вялікае ўвагі яго багатай продукцыйнай працы ў „Маладняку“. Гэтым бокам свае чыннасьці М. Чарот яшчэ раз падкрэсьліў сваю сугучнасьць з эпохаю, сваю цесную злуку з пролетарскаю ідэолёгіяй работніцка-сялянскае грамады — будаўніка новага жыцьця.

Гэткім чынам, падрахоўваючы вынікі дзесяцігадовае літаратурнае працы М. Чарота, нельга з гонарам не пахваліцца яе буйнай высокай значнасьцю, яе вялікай каштоўнасьцю. Асоба М. Чарота набывае ёю нязвычайнай сілы і выдатнасьці, займаючы адно з першых месц у гісторыі беларускае літаратуры.

Няхай-жа посьпехі поэты-ваяўніка і грамадзяніна работніцка-сялянскае грамады паслужаць імпульсам для яго далейшай бліскучай працы на ніве беларускай пролетарскай літаратуры!

Полымя№№ 2, 3, 4 ва 1928 г.