ды не вячэрняя“, 5)„ … А як сьмерцю Максіма скаралі“… — Усе пералічаныя вершы носяць агульны загаловак „На ціхім Дунаю“, які Літ. Камісія не паўтарае таму, што задуманы поэтам зборнік пад гэтаю назваю ня быў складзены.
Другі верш гэтае групы „У Максіма на кашулі“ выдрукаваны вышэй з аўтографу (гл. № 72), а апошні („А як сьмерцю Максіма скаралі“) зьяўляецца выняткаю з в. „Максім і Магдалена“ (гл. № 63). Таму пад даным нумарам друкуюцца толькі тры вершы — 1, 3 і 4.
Варыянты першага вершу („Бяседная“) п. XI, № 11, аркуш 10:
3У маю хатачку новую,
4За сталы мае дубовыя…
6Што бялёвыя-вышываныя,
7У срэбра-злата увабраныя.
Варыянты другога вершу („Як прышла я на ток малаціць“) п. XI, № 13, ст. 3:
4Я баюся на хатнія зірнуць…
Ды на хатнія аглядалася.
У „Вольнай Беларусі“ перад вершамі, якія друкуюцца ў выданьні пад № 86, быў зьмешчаны артыкул пад загалоўкам „Забыты Шлях“ (будзе выдрукаваны ў II томе збору твораў М. Багдановіча). У гэтым артыкуле поэта кажа, што беларуская поэзія, якая шмат шляхоў прайшла пры сваім разьвіцьці, адзін шлях абмінае — свой родны беларускі шлях народнай песеннай працы. Поэта гаворыць далей: „беларускіх вершаў (г. зн. вершаў народна-песеннага складу) яшчэ ня было“… і, як узор вершаў складу беларускага, прапануе вершы, выдрукаваныя пад № 86.
87-89. Набягае яно… Захаваліся дзьве рукапісныя старонкі з вершамі поэты, якія ён пісаў у 1917 годзе ў Ялце перад самаю сьмерцю. З гэтага рукапісу прыводзім некалькі чарнавых накідаў для таго, каб азначыць перажываньні поэты апошніх месяцаў жыцьця.
Адрыўкі пад №№ 87—88 зьяўляюцца дальнейшымі эскізамі, папраўкамі, варыянтамі вершу „Маладыя гады“ (гл. 76). Тэма гэта займае поэту, як відаць, і ў апошнія месяцы перад сьмерцю. Апроч таго, некалькі разоў ён паўтарае апошнія радкі вершу „Мы гаворым удвох пры агню ў цішыне“ (№ 81):
Маладое жыцьцё праляціць, прабяжыць,
Не забудзься вясёлых калёраў дажыць…
Да гэтых накідаў належаць вядомыя ўжо ў друку (гл. „Гісторыя беларускай літаратуры“ М. Гарэцкага, 1924 г. ст. 324) чатыры вершаваных радкі (№ 89), у якіх поэта гаворыць, як відаць, аб сваім зборніку „Вянок“, які разьдзяляе з ім адзіноцтва у Ялце.