Русіцызм: „даверчыва“ (6 р.).
28. Мая душа. Выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 8.
29. Ціхія мае ўсе песьні… Выдаецца з аўтографу (папка VI, № 25). Напісаны быў, як зазначана аўтарам у рукапісе, у 1910 годзе.
30. Романс. Не знайсьці мне спакою… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 25). Задатаваны ў аўтографе 1910 г.
31. Пэўна любіце вы, пане… Перадрук з „Н. Н.“ 1911 г. № 4. Верш падобны да вершу № 90: „Вы, хто любіце патрапіць“, але тэма ў гэтым вершы больш разьвіта.
У 4-ым р., зам. выдрукаванага ў „Н. Н.“ слова „чога“, Літ. Камісіяю пастаноўлена „чаму“. „Чога“, трэба думаць, ужыта на ўзор рас. „чего“.
32. Разгарайся хутчэй мой агонь… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1911 г. № 39.
33. Срэбныя зьмеі. Перадрук з „Н. Н.“ 1911 г. № 28-29. У тэксьце вершу ў „Н. Н.“ да загалоўку „Срэбныя зьмеі“ зроблены дадатак: „З цыклю — Вадзянік“.
34. Хаўтуры. Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 4, ст. 14). Захавалася два аўтографы — чыставы і чарнавы.
Чарнавы варыянт вершу напісаны аднэю рукою і на адным тым-жа аркушы, на якім поэтам напісаны верш, задатаваны 1911 годам (IV, № 8, арт. 7). На гэтай падставе ён аднесены да 1911 г. Друкуецца з чыставога варыянту, які мог быць напісаны і пазьней 1911 году.
Чарнавыя варыянты (IV, 8, 7):
8 і цягнуліся ціха ізвошчыкі;
15 … так вядома.
Для рыфмы захованы канчаткі ў словах: „гноя“ зам. „гною“ (2 р.), „ладана“ зам. „ладану“ (13 р.).
35. Песьня пра князя Ізяслава Полацкага. Перадрук з „Беларускага календара „Наша Нівы“ (1911 г.).
У тэксьце „Белар. Календара“ 1 р. чытаецца: „Ізяслаў — князь, сын Васількоў“ і 5 р. — „Адняў славу ён у сваго“… Словы „князь“ і „ён“ выкінуты Літаратурнай Камісіяй на тэй падставе, што парушаюць разьмер радкоў. Наўрад ці маглі гэтыя словы стаяць у першапачатковым аўтарскім тэксьце; вярней яны былі ўнесены рэдакцыяй „Н. Н.“ для большай яснасьці зьместу і больш правільнай будовы мовы.
У 15-ым р. слова „птах“ трэба разумець, як родны склон множн. ліку.
Як русіцызм, трэба адзначыць прыстаўку „із“ („ізьбіты“, 11 р.).
Да загалоўку гэтага вершу у „Белар. Календары“ была дадана ўвага: „Слово о Полку Ігореве“ напісана 900 гадоў таму назад у даўнейшай заходня-рускай мове, з якой пайшла наша беларуская мова“.
Да „Усевалода“ (19 р.) і „Брачыслава“ (20 р.) у ўвагах дадана: „браты Ізяслава“. Да „Гародні“ (28 р.) — „Месца, дзе княжыў Ізяслаў“.
36. Першая любоў. Верш выдаецца з аўтографу (IV, № 8, 7). Вершы: „Першая любоў“, „Маркотна я чакаю“ (37) і „Пад ценьню цёмных ліп“… (38) напісаны на аркушы разам з 7-ма вершамі „Вянка“. Усе гэтыя вершы напісаны аднэю рукою, аднымі чарніламі і, як відаць, у адзін і той-жа час. А з прычыны, таго што адзін з іх — „За дахамі места памеркла нябёс пазалота“ — задатаваны 1911 годам, дык можна думаць, што і год напісаньня