Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
СТАРАЯ БЕЛАРУСЬ.

Усе прайшло, мінула,
Як і ня было,
У капцох паснула,
Зельлем зарасло.
Я. Купала.

123.

ЛЕТАПІСЕЦ.

Душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах,
Свой век канчае ён у манастырскіх мурах.
Тут ціша, тут спакой — ні шуму, ні клапот.
Ён пільна летапіс чацьверты піша год
І сьпісвае усё ад слова і да слова
З даўнейшых граматак пра долю Магілёва.
І добрыя яго і кепскія дзяла
Апавядае тут. Так рупная пчала
Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.
І бачанаму ім — ён годны веры сьведак.
Што тут чынілася у даўныя гады,
Што думалі, аб чым спрачаліся тады,
За што змагаліся, як баранілі веру, —
Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу!
Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, —
І вось у спомінах устане, ажыве,
Калі знайдуць яго няхітрае пісаньне
Пра гэтае жыцьцё, надзеі, справаваньне.
Так мора сіняе прымчыць да нас вадой
Бутэльку к берагу, аблітую смалой,
Ўсю ў дробных ракаўках і ў ціне. Не замала
Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала.
Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб’юць,