Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І, як трапляецца, быць можа, ў ёй знайдуць
Ліста. Па звычаю марскому гэтак весьці
Нам, утапаючы, шлюць людзі. Ў моры дзесьці
Загінулі яны, і, можа, соткі год
З часоў тых працяклі, і згінуў іх народ,
І ўсё зьмянілася і ўжо пра іх забылі.
Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі!
І людзі зьведаюць аб прадзедах сваіх, —
Аб горы, радасьцях і аб прыгодах іх,
Каму маліліся, чаго яны шукалі,
Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.

|}