Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

122.

ВЕЧАР.

Месяц круглы ўстаў на небе,
Блішчыць нявысока,
Ўвесь чырвона-жоўты, быццам
Пугачова вока.

3 мілым, задушэўным зыкам
Важкі хрушч лятае;
Пра няшчаснае каханьне
Нехта запявае.

Голас полем пракаціўся,
У бары аддаўся:
«А дзе-ж тая крынічанька,
«Што голуб купаўся?»

І снуюцца сумна ў сэрцы,
Ўюцца адгалоскі
Роднай песьні, простай песьні
Беларускай вёскі…