Перайсці да зместу

Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вуліца, шырокая вуліца.
Заляскала конскім топатам,
Ні Купала, ні Колас, ні Бядуля
цябе не масьцілі строфамі.

Вуліца… Лягла пад дротам,
з гуляшчымі разам грашыла —
падарожным усім за грашы
рассыпала свае пяшчоты,

Вуліца… Каменьні загавораць —
кожны камень створыць поэму:
і прыхільнікам скажуць і ворагам
пра вялікае сваё цярпеньне.

Калі будуць мяне пытаць,
дык таму, хто мяне спытае,
я скажу: „нічога ня знаю
і нічога не магу сказаць!“

Вуліца!.. Даруй, калі можаш,
алё я да цябе не вярнуся,
бо мяне з майго падарожа
вярнуцца ніхто ня прымусіць.