Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты прываблівай целам гарачым,
прадавайся па кавалку за грашы.
Ня прыду і ня буду грашыць,
як грашыў я з тымі гуляшчымі.

Бач, як заляскала вуліца,
заляскала конскім топатам.
Ні Купала, ні Колас, ні Бядуля
цябе не масьцілі строфамі.

|}