Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А крытыка наша, заместа належнай ацэнкі і таварыскай парады, часта агарошвае пачынаючых поэтаў здаравеннымі ўдарамі спляча, ня робячы розьніцы паміж упадачнікам заматорыўшым і пачынаючым поэтам, напаўшым на нядобрую сьцежку. Узяць хаця б прыклад са зборнікам В. Маракова. Першы зборнік маладога поэты: нездаровыя мотывы, надсонаўшчына, есеніншчына — усё тут ёсьць. Але ці можна было адносіцца да гэтага, як да нечага аформленага? І вось, заместа таго, каб чула падыйсьці да зборніка, каб таварыскаю сур‘ёзнаю крытыкай дапамагчы маладому поэту выбрацца з нетраў, у якіх ён пачаў блудзіць, нашы „крытыкі“ накінуліся на хлапца з дружным крыкам, які зьбіў-бы з толку ня толькі Маракова. Калі Бабарэка ў свой час накінуўся на Я. Купалу за „Безназоўнае“, дык гэтым ён Купале нічога зрабіць ня мог. Купала прайшоў ужо значны творчы шлях, каб не паддацца на „скандал“ і аднесьціся крытычна да „крытыкі“. А Маракоў? А Маракова гэткі разбойны напад на першых-жа кроках яго творчасьці аглушыў і яшчэ далей загнаў у тыя-ж нетры, з якіх яго думалі выгнаць сваімі крыкамі „крытыкі“. І ці выберацца ён цяпер з іх? Літаратура — рэч далікатная і кіраваць ёю крыкам нельга. Патрэбны іншыя, больш тонкія і ўдасканаленыя мэтоды.

Мы не баімся цяпер за лёс беларускай літаратуры. Наша гаспадарчае будаўніцтва ў канцы-канцоў дасьць глебу для нормальнага росту проле-