Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тарскай літаратуры; у яго процэсе адпадуць і адсеюцца ўсе сучасныя выпадковыя хваравітыя настроі літаратурнага маладняка. Адсеюцца і многія поэты, якія ня здолеюць у свой час выкінуць з сябе тыя расткі мяшчанскай ідэолёгіі, якія папалі ў іх творчасьць, і адкінуць ад сваёй творчасьці тыя ўплывы, якія зараз яшчэ існуюць.

Жыцьцё адкрывае вялікі шлях будаўніцтва для беларускай літаратуры і дае багацейшыя пэрспэктывы. Але пайсьці гэтым шляхам змогуць толькі дужыя, працаздольныя і сьмелыя. Млявым, „нищим духом“ ня ўтрымацца на ім, бо іх скіне напор новых сіл.

Хто слабы — дзяржыся!

25-X — 27 г.