Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

організоўвае пачуцьці, але організоўвае яна іх у бок адпаведных ідэёвых вывадаў. Ніхто ня будзе плакаць і млець над творамі, скажам, Максіма Горкага, але ў чытача гэтых твораў будуць адбывацца няўхільныя і непераможныя процэсы ідэёвага парадку. У нас аналёгічныя процэсы будуць выклікацца вершамі Купалы ці Чарота. Але плакаць над імі ніхто ня будзе, бо ў іх няма ўстаноўкі на мэханічны ўплыў, на выкліканьне надворных эмоцый. Надворныя эмоцыі выклікаюцца і добрым клоунам („Воинственный паяц“ — Севераніна); людзі будуць сьмяяцца; але-ж, як толькі скончыцца паказ, людзі вернуцца да тых думак, з якімі яны разьвіталіся перад паказам, альбо зоймуцца іншымі думкамі — клоун застанецца за кругам. Тое самае і ў поэзіі. Вершы, якія маюць на мэце біць па нэрвах, могуць дасягнуць сваёй мэты ў пэўнай аўдыторыі, выклікаць сьлёзы ці драматычныя рухі, але ні розуму, ні сэрцу нічога яны не дадуць.

Перад намі кніжка Ўл. Дубоўкі — „Наля“[1] Дубоўку мы спатыкаем ня першы раз, некаторыя сьмелыя людзі з прэтэнзіяй на імя крытыка лічылі яго нават найвыдатнейшым з сучасных беларускіх поэтаў і надзялялі яго годнасьцю пролетарскага поэты. Бязумоўна, для гэтага сьцьверджаньня мала таго факту, што Дубоўка разоў пяць на працягу зборніка памінае словы „комуна“ і „савет“. Але,

  1. Ул. Дубоўка. Наля. Вершы. Центриздат. Москва. 1927 г. Стар. 72. Цана 60 кап.