яго твораў, правесьці некалькі гадзін „в остром обществе дамском“. Гэткая творчасьць забаўляла, нэрвавала і інтрыгавала вяршыні пануючых клясаў, але адначасна яна была сыгналам надыходзячай катастрофы, пахам загніваньня і заняпаду гэтых клясаў. Нідзе столькі ня гулялі і не весяліліся, як у арыстократычных салёнах фэўдальнай Францыі напярэдадні Вялікай францускай рэволюцыі, — гэта маркізы і прынцы стараліся шумам бальнай музыкі заглушыць у сваіх вушах рокат барабанаў надыходзячай рэволюцыі. Тое самае было і ў фэўдальнай Расіі напярэдадні канца. Адыходзілі на задні плян старыя клясыкі, якія правяшчалі зьмену дня, адціскаліся новыя поэты, якія адчувалі павевы новай эры, якія ў сваю творчасьць укладалі думку, якія кондэсавалі ў сваіх творах мэлёдыі жыцьця. Старая будніца, якая называлася Расійскай імпэрыяй, дажывала свае апошнія дні і ў гэтыя апошнія дні яе песьнярамі былі Северанін, Верцінскі ды іншыя патэнтованыя пустазвоны, чый канец быў прагалошаны першымі стрэламі 25-га кастрычніка.
Где вы теперь? Кто вам |
Няма. Але традыцыя ласкатаньня нэрваў, традыцыя мэханічнага прышчэпліваньня сваіх настрояў аўдыторыі яшчэ часамі паказвае свой твар… твар „печального Пьеро“. Мастацкая творчасьць