Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як-бы там ні было, гэты зборнік мы павінны разглядаць, як чарговы этап творчасьці У. Дубоўкі.

Наконт агульнага характару сваёй поэзіі Дубоўка і сам не сумняваецца:

На нервах сваіх мы іграем
І складаем лады, страі.

Выходзячы з гэтага палажэньня, Дубоўка і композыцыю многіх сваіх вершаў прыстасоўвае да сваёй устаноўкі — паласкатаць нэрвы, дзеля гэтага звычайныя, простыя словы ўзьнімаюцца на высокія хадулі, аздабляюцца колекцыяй клічнікаў і шматкроп‘яў і падаюцца чытачу ў самым узьнятым тоне. Вось прыклад:

Ой! Ды як-жа загарэлася неба,
ды расхадзіліся хмары, страх!
Каму-ж гэта,
ды што-ж гэта трэба?
А зоры над хатай, над жорсткаю глебай,
а зоры ляглі далавах.

Гэты ўзор потэтычнай композыцыі вершу вельмі добра знаёмы кожнаму, хто хоць трошкі ведае Дубоўкаву творчасьць. Гэта зроблена на ўзор славутай „Апошняй песьні“, і ня наша віна, што тут нават і сьлёз меней праліецца, як над „Апошняю песьняй“, як і там, аўтар скардзіцца на сваю адзіноту і, як нейкі „дух изгнанья“, знаходзіць толькі аднаго чалавека, а можа толькі свой уласны цень, што кажа яму:

— Дзень добры, брат!..