Перайсці да зместу

Старонка:Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1935).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

фактычна быў ён дырэктарам, якім афіцыяльна быць ня мог з прычыны свайго каталіцкага веравызнаньня.

Зьбіраючы беларускія культурныя забыткі, у Шыпілы паўстала думка стварэньня з іх як-бы беларускага нацыянальнага музэю, які паводле яго думкі меў памяшчацца ў родным фальварку Залесьсі, паложаным, як ужо ўспомнена, блізка гістарычнага беларускага цэнтру Полацку. Думка гэта ў яго ня была пустой. Ён зусім паважна думаў рэалізаваць яе. Дзеля гэтай мэты ў Залесьсі ўжо нават быў збудаваны дом, у якім з цэнных беларускіх забыткаў ужо сёе-тое было памешчана. На няшчасьце аднак дом гэны згарэщ и надта магчыма - аб чым пэўнасьці ня маем - не адна згарэла з ім і цэнная беларуская рэч. Дзякуючы Шыпіле, перайшоў беларускаму народу ў спадку не адзін цэнны забытак.

І так, як падае Карскі (Карскій, - Бѣлоруссы III, 3, бач. 61, 74, 76) у Шыпілы аказаліся: добрая копія, зроблена з арыгіналу ў Ал. Ельскага "Залётаў" Марцінкевіча з 1870 г., а так-жа рукапісны зборнік беларускіх вершаў, які сабраў той-жа Шыпіла ў 1889 г. У склад гэтага зборніку ўваходзяць вершы розных беларускіх, пераважна нязнаных, паэтаў. Між імі ёсьць вершы Фэлікса Тапчэўскага (Фэлька з Рукшэня), шляхціца з Лепальшчыны, якія Шыпіла перапісаў з орыгіналу. У тым-жа зборніку Шыпілы спатыкаем адзін беларускі верш, які прыпісваюць Яхіму Тамашэвічу. У Шыпілы так-жа знаходзілася ў рукапісе "Беларуская Скрыпачка" - Фр. Багушэвіча.

Дужа цэнную і вялікую бібліятэку, зьбіраную праз доўгія гады, праф. Шыпіла пе-