радаў у бібліятэку Беларускай Акадэміі Навук у Менску. Вось што аб гэтым чытаем у „Полымі" з 1929 г.
„Праф. Б. Эп.-Шыпіла перадаў Бел. Ак. Навук сваю бібліятэку, якую ён зьбіраў на працягу 40 гадоў. Бібліятэка складаецца з 5.000 кніг розных назоваў. Бібліятэка будзе зьмешчана ў асобным пакоі і будзе складзены асобны каталёг" ("Полымя", чэрвень, 1929 г., бач. 217).
Гэтак пісаў савецкі часапіс напярэдадні вялікага паходу Саветаў на беларускую культуру і на яе тварцоў. Дык трудна спадзявацца, каб гэны намер што да бібліятэкі Шыпілы ды быў сяньня споўнены. Астаецца толькі пацяшацца думкай, што беларускі культурны скарб, сабраны Шыпілай, знаходзіцца ў бібліятэцы Бел. Акадэміі Навук і што нічога яму не пагражае.
§ 2. Ідэовае ўзгадаваньне і павадырства беларускай моладзі і ўсіх беларусаў у Пецярбурзе.
2. Другой галінай беларускай працы Шыпілы, як ужо ўспомнена, была беларуская моладзь. Моладзь любіў ён шчыра і ад усей душы. Сам будучы бязжэнным, усё сваё лепшае - і духовае і матар'яльнае - пасьвяціў моладзі. З натуры добры, шчыры, чулы, высока этычны, стаўся праўдзівым апякуном і бацькам моладзі, якой ён памагаў духова і матар'яльна. Сколькі разоў прыходзілася мне асабіста бываць у Шыпілы, заўсёды я спатыкаў там беларускіх студэнтаў, якія прыходзілі да яго ў розных справах ідэёвых і навуковых, а так-жа многія часта і для