Старонка:Плынь (1927).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Род панскі хутка да іх прыстасаваўся.
Застаўся
Скалой толькі ты,
Мой братка мужык,
Ды дзяўчына,
Што песьні у полі сьпявае
І творчыя словы раджае
Ляпей за старога Скарыну.


∗     ∗

А я ўжо зьявіўся — пасьля!
Хто я?
Грамыка? — Ды не!
Ён лыка
Толькі на лапці мае назьдзіраў,
Калі новае слова шукаў.
Над „купалаў“ усіх я Купала, —
Варажбітка мне так нагадала.
З усіх каласкоў-васількоў,
Ад дзядоў што ідуць, ад вякоў,
Я Колас!
Вы чуеце голас? Ён блізіцца, нізіцца…
Волас
Хай дыбам стане у вас,