Старонка:Плынь (1927).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На вачох, на вачох ён расьце!
У хвасьце
Ужо тыя, што ўчора сьмяяліся,
А ты йдзеш і ў яму ня звалішся!


∗     ∗

Мы ўсе — твае дзеці, Слова:
Я і мужык, і дзяўчынка,
Што песьні сьпявае з падмосткаў:
Костка
Адна у нас, чорная костка
З чырвонай крывёю,
Мы з ёю
Прайшлі праз вякі,
Праз шляхі й правулачкі
Гістарычныя.
Жарцік — прагулачка!
З левага боку кароль
Пад Кракоўскую столь;
Управа — цар і баярын,
А з імі
Князёк — татарын
Казанскі.