Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аж да стражнікава брата». Апошні вобраз звычайна меў службовае прапагандысцкае значэнне. Гэта можна прасачыць па такіх вершах, як «Хрэст на свабоду», «Ласы», «Перад новым годам», «Пад штандарам», «Бунтаўнік», «Добрыя весці», па апавяданнях: «Прысяга над крывавымі разорамі», «Новагодні ліст». У гэтых вершах Цётка суровы рэаліст і выпрабаваны аратар. Яна знаходзіць формы, якія спынілі-б увагу чытача пракламацыі, ці слухача прамовы. У вершы «Хрэст на свабоду» — такім прыёмам з'яўляецца рэфрэн «Так і трэба». Ён паўтараецца ў такой сувязі, што набывае зусім адваротнае значанне.

На ўсходзе красна неба:
Нас не дзівіць, так і трэба.
Кроў ракамі льецца ў мора,
Салдат гіне там ад гора
Без кашулі і без хлеба;
Нас не дзівіць-так і трэба.

Каму трэба? Чаму не здзівіць? — спыняецца думка чытача, ці слухача.

Гоняць сына, гоняць мужа:
Мы слухаем цара дужа.

Ах вось што, - пачынае разбірацца чытач. Вайна і нашы пакуты непазбежны («Так і трэба»), калі мы будзем маўчаць і бязропатна выконваць загады цара.

Казак стрэле, жандар б'ецца,
У народа спіна гнецца
Ад налогаў з солі, хлеба.
А мы плоцім-так і трэба.

Тут рэфрэн набывае ўжо горка-саркастычную афарбоўку і гучыць як заклік не плаціць падаткаў.

У Пецярбургу змерлі людзі,
Ім прашылі куляй грудзі,
Бо то з песняй і з алтарам
Пайшлі з папом перад царам,
А цар сыпнуў, як бы з неба,
Тысяч куляу-так і трэба.
Дурняў хрысцяць на свабоду,
Цар навуку даў народу,
Памагаў ім, як-бы з неба,
Што больш цара не патрэба.

Паэтэса не баіцца горка і сурова сказаць нават пра ахвяры «9 студзеня» - «Дурняў хрысцяць на свабоду», бо яе абу-