Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

папараць-кветка расцвітае... Зялёнка бяжыць успамінамі да сваіх дзіцячых дней, як кароўкі пасвіла на пожні, а мацісухотніца калыхала малога брата-сухотніка пад снапамі зжатага жыта». І ўсё ж не асабістым горам, не асабістымі нягодамі жыло палымнеючае сэрца паэтэсы, не аб сваім шчасці яна марыла. Яна, плакала над горам свайго народа, яна марыла аб яго шчасці. І не толькі марыла, але дзейна ўключылася ў барацьбу за гэтае шчасце. Яшчэ ў Пецярбургу яна наладзіла сувязь з рэволюцыйнымі гурткамі студэнтаў і сама прымала ўдзел у антыўрадавых выступленнях студэнтаў. Пераехаўшы ў канцы 1904 года ў Вільню, яна з галавой пагружаецца ў рэволюцыйную працу. Яна жыла ў сястры, за мостам праз Вільню. Там яна хавала міміограф для друкавання пракламацый. Пазней яна пачала працаваць у якасці фельдчарыцы ў Новавіленскай псіхіятрычнай больніцы -10 кілометраў за Вільняй. І там хавала ў сябе аднаго з кіраўнікоў рэволюцыйнага руху ў Вільні «тав. Сцяпана», Вігілёва, які быў асабіста знаёмы і сустракаўся з тав. Леніным. Па дамоўленасці з ім яна нярэдка выступала на мітынгах віленскіх рабочых і работніц на беларускай мове. Еўг. Хлябцэвіч у сваіх успамінах аб гэтым піша: «Памятаю яе выступленне на мітынгу, які быў арганізаваны лігай роўнапраўя жанчын у чыгуначным клубе, дзе выступалі прадстаўнікі соцыялістычных партый, у тым ліку выступаў і студэнт. Вігілёў, пад клічкай «таварыш Сцяпан». Цётка выступала ўслед за ім і гаварыла: «Вось тут сабраліся капялюшнікі, з якімі работніцам не па дарозе. Работніцы павінны запісвацца не ў буржуазную лігу, а ў пролетарскую партыю соцыялістаў». З гэтага кароткага ўспаміну відаць, як разумела Цётка задачу барацьбы за роўнапраўе жанчын і задачы ўсяе рэволюцыі. Папулярнасць яе была надзвычайная, і яна была абрана дэлегатам на Усерасійскі з'езд жанчын, які склікаўся ў Маскве. Разумеецца, што Цётцы неўзабаве прышлося перайсці на нелегальнае становішча, кінуць працу і пасяліцца зноў у Вільні ў сваёй сяброўкі па пецярбургскіх курсах і па рабоце у больніцы Е. Д. Івановай.

У двух паэтычных вобразах уяўляла сабе рэволюцыю Цётка: першы вобраз-ачышчальная навальніца, якая прой дзе па свеце, спалошча, спапеліць чорныя сілы, якія прыгнечваюць чалавека, і тады запануе светлае шчасце для усіх людзей, і другі вобраз - рэальная крывавая барацьба народных нізоў з царом і яго сатрапамі «пачаўшы з сената