Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ёсьць праўдзівым народным пісьменьнікам, — і яго творы зразумелы для чытачоў з народу без абы-якіх тлумачэньняў (друкаваліся-ж апавяданьні, сабраныя ў зборніку, на старонках масавай сялянскай газэты „Беларуская Вёска“). Значыць, астаецца дапусьціць, што нашага народнага пісьменьніка падвёў Язэп Лёсік сваім аблудным правілам правапісу, падвялі мудрагелі з корэктарскага пакою друкарні Дзяржаўнага Выдавецтва, якія не саромяцца пушчаць у друк такія правапісныя „пекнасьці“, як „голюцынацыя“ (гл. С. ХурсікПершы паўстанак“, 52 стар.), „поліатывы“ (Полымя, 1926 г. № 6, 91 ст.), „соблятыўны склон, (Яз. Лёсік, Сынтакс, 1925 г., 209 стар.). Ня буду ўсё-ж такі больш чапаць нашых корэктараў, бо ім прыходзіцца толькі расплачвацца за „чужыя грахі“, — за хібы нашага правапісу, які яўна не адпавядае вымогам нашай сучаснасьці. А сапраўды, наша сучаснасьць далёка пайшла ўперад у параўнаньні з тым часам, калі Бр. Тарашкевіч пісаў сваю „Беларскую граматыку для школ“ і насьпех формуляваў сваё правіла правапісу чужаземных слоў. Факт той, што ў мову нашых літаратараў бэлетрыстых за час рэволюцыі ўвайшло шмат чужаземных слоў. Ня ўжываць гэтыя, словы нашы бэлетрысты ня могуць, бо яны ўжываюцца ў шырокіх народных масах. З народнай мовы чужаземныя словы, калі можна так казаць, „лазам лезуць“ у бэлетрыстычныя творы: і ўжо на гэтым формальным грунце, — ужываньні пэўнага слова ў нашых бэлетрыстых, трэба было-б цэлы шэраг чужаземных слоў лі ыць абеларушанымі і падвесьці іх пад правілы нашага правапісу. Тут магчыма было-б проста падлічыць, якія словы ўжываюшца ў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Чарота і інш. пісьменьнікаў, і бяз доўгіх разважаньняў іх абеларусіць. Павінны-ж усе гэтыя словы ўжо на тэй падставе, што яны ёсьць у творах