Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раз разьятрываць назольную балячку на целе нашай мовы. Неаднакроць гэта пытаньне высоўвалася на старонках нашага друку. Неаднакроць у мурах Інбелкульту і на розных конфэрэнцыях узьнімаліся заўзятыя спрэчкі спаміж найвыднейшымі знаўцамі нашай мовы. Пісалі, гаварылі, рабілі пастановы… А ўсё-ж такі не дагаварыліся.

„Воз и ныне там“, дзе ён апынуўся ў канцы 1925 году, калі ўпяршыню ўзьнялася наша правапіснае пытаньне. Неразьвязанае пытаньне аб правапісе чужаземных слоў самым шкодным спосабам адбіваецца на розных бакох нашай культурнай справы. Блытаюцца друкаршчыкі, выпраўшчыкі, аўтары, вучні, настаўнікі, наогул усе асобы, якія пішуць пабеларуску, блытаюцца нават самі нашы правапісныя законадаўцы…

Вось прада мною ляжыць зборнік апавяданьняў Тараса ГушчыНа прасторах жыцьця“, Чытаем на старонцы 85: „Дактары, адвокаты, профэсары, камісары, поэты, мастакі, артыстыя, гандляры, спэкулянты і людзі інцых профэсій і соцыяльных груп“… Чытаеш і дзіву даешся! Чаму слова „доктар“ абеларушана, „адвокат“ — не?.. Чаму ў адным і тым самым слове (соцыяльны) адна літара абеларушана, другая захавалася? Папраўдзе, ня ведаеш, як пісаць… А ў апавяданьнях, што дадзены ў гэтым зборніку, знойдзена шмат і іншых чужаземных слоў. Даем іх у правапісе зборніка: мобілізаныя, электрафікатар, доцэнт, прокурор, міліцыянэр, патрыотызм, рэволюцыя і інш. Чаму „міліцыянэр“ — беларускае слова, а „патрыотызм“ — небеларускае? І калі палічыць, што „мобілізацыя“, „поэт“, „доцэнт“ яшчэ не ўвайшлі ў народную мову, дык выходзіць, што наш народны поэта ня піша на народнай мове і, значыцца, яго творы ня могуць быць названы ў поўным сваім ахопе „народнымі“ творамі. Аднак-жа, Якуб Колас