Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нашых пісьменьнікаў, увайсьці ў будучы слоўнік жывой беларускай мовы! Тут справа ясная. Няма чага спрачацца.

Заўзятыя прыхільнікі правапісу Тарашкевіча, як Ул. Чаржынскі, і гатовы ўступіць „акаўцам“ у пытаньні аб правапісе чужаземных слоў, што ўжываюцца ў бэлетрыстычнай літаратуры. Аднак, яны пакуль што ўпарта стаяць на сваіх позыцыях у пытаньні аб правапісе слоў „кніжных“, наогул тых слоў, якія ўжываюцца ў падручнікавай літаратуры. Ці маецца для гэтага адстойваньня пэўная рацыя? На мой погляд, рацыя зусім няпэўная, паколькі мова ідзе аб падручнікавай літаратуры, прызначанай для шырокага карыстаньня, аб розных там географіях Смоліча і Азбукіна, геомэтрыях Круталевіча, космографіях, граматыках, лемантарох і інш. Трэба-ж лічыцца з тым фактам, што за час рэволюцыі, прынамсі, каля 30 проц. наяўнага беларускага насельніцтва прайшло нашу школу, і, значыцца, тыя тэрміны, якія ўжываюцца ў падручніках масавай школы, больш, чымся на 30 проц., зрабіліся народнымі словамі. Наогул, у наш час опэраваць паняцьцем „кніжнае слова“, значыць не разумець духу нашай эпохі. Для таго, хто мысьліць пасучаснаму, рэволюцыйна, — ясна, што рэволюцыя сьцёрла мяжу паміж кнігай і жыцьцём. Паняцьце „кніжнае слова“ ня вытрымлівае крытыкі.

Такім спосабам, само жыцьцё прымушае нас шукаць больш об‘ектыўных крытэрыумаў для формуляваньня прынцыпаў пісаньня чужаземных слоў у нашай мове, чымся тыя, якія дадзены ў правапісе Тарашкевіча—Лёсіка („кніжнасьць“ або „пашыранасьць“ слова ў народных масах). Гэтакім крытэрыумам можа быць „выразнасьць“ вымаўленьня таго або іншага гуку ў чужаземным слове ў нашай мове. Адсюль мы проста натрапім на прынцып „няпоўнага“