Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мне сказала, што хто гаворыць патутэйшаму, памужыцку, значыцца ён гаворыць пабеларуску, а хто гаворыць пабеларуску, той — беларус. Прачытаўшы тую „Дудку“, я сказала:, Дзякуй табе, М. Бурачок, чэсьць і слава твайму слову! А ты, Дудка, грай і мне голас дай. З таго часу пачала я майстраваць інструмант. Вышла з-пад рукі скрыпка“. Ня дзіва, што ў Пашкевіч, паміж іншымі вершамі, знаходзім такі прасякнуты шчырым замілаваньнем да роднай зямлі верш, як „На чужой старонцы“.

Маркотна мне. Чужы я людзям.
Цесна душы. Цесна грудзям:
Бягу думкай ў край далёкі,
Ў сваю вёску, ў сваю ніўку…
Ой, да хаткі! Кінь мне, доля,
Хоць расінку з нашай вёскі.
Хоць пылінку, хоць дзьве крошкі
Ад палудня майго брата.
Ой, як люба родна хата.
Ой, як мілы родны край…

У далейшым разьвіцьці беларускай поэзіі нацыянальны элемэнт асабліва моцна, як вядома, прадстаўлены ў Янкі Купалы і Я. Коласа.

Тутака цікава адзначыць тое, у якім кірунку разьвіваецца творчасьць гэтых поэтаў у апошнія гады.

Творы Я. Купалы і ў рэволюцыйную эпоху напісаны ў пераважнай большасьці на нацыянальныя тэмы.

Калі ў пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці поэта бачыў прызначэньне сваё:

За родну песьню будзь ваякай…
Паслухай шэпты зямлі-маткі,
У скарбы ўсе яе заглянь.
Каб аж пашла весьць ва ўсе хаткі,
Як з ніў найбольшую браць дань.
Шчасьлівы ты ці нешчасьлівы.
Будзі сыноў сваёй зямлі,
Над беларускай соннай нівай
Нязгасны сьветач распалі!..

„(Шляхам жыцьця“, стар 158).