Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАША ЛІТАРАТУРА ЗА 1925 г.

(Увагі і гадкі)

Уздым літаратуры знаходзіцца ў простай залежнасьці ад экономічных фактараў. Гэта — ісьціна, супроць якой няма чаго і спрачацца.

Першыя гады нашай рэволюцыі — гады ваеннага комунізму і нябывалай гаспадарчай разрухі, гады страшэннага экономічнага заняпаду. Гэтым тлумачыцца тое, што, ня гледзячы на памысныя, як здавалася-б на першы погляд, умовы для разьвіцьця беларускага пісьменства на зары нашага рэволюцыйна-нацыянальнага адраджэньня, у гады ваеннага комунізму ў рачаіснасьці меў месца ня ўздым, а заняпад нашага слова ў параўнаньчі з дарэволюцыйным часам, або, лепш сказаць даваенным часам. Гэты завяпад стаіць перад маімі вачыма, як факт, — і я зусім не згаджаюся з тэй сантымэнтальнай ацэнкай беларускай літаратурнай сучаснасьці, якую даў у сваім артыкуле на гэткую тэму на старонках „Полымя“ за мінулы год (№ 1 і 2) У. Чаржынскі. Сапраўды, тая сучаснасьць, аб якой гаворыць У. Чаржынскі, на ⅘ зусім ня сучаснасьць, а дарэволюцыйнае мінулае, бо і „Новая зямля“ Я. Коласа, і „СпадчынаЯ. Купалы, і „Пад родным небамЗ. Бядулі і нават „Сокі цаліныЦ. Гартнага зьявіліся ў сваёй істоце ў думках іх аўтараў яшчэ да рэволюцыі і толькі з пэўнай напружанасьцю іх можна прыплесьці да рэволюцыйнай сучаснасьці.