Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праўда, пры жаданьні можна ў кожным літаратурным творы ўгледзець сучаснасьць, як, напр., тое робіць У. Чаржынскі ў адносінах да „Песьні аб паходзе Ігаравым“ у перакладзе Я. Купалы. Чытаем у яго артыкуле: „У момант найвялікшага напружаньня працаўнікоў, калі лёсы рэволюцыі вырашаліся сілай збройнай там, на палёх Палаўчан старадаўных, у гэты момант прагучэла „Песьня“. З бяздонных нетраў гісторыі яна, вынесеная на сьвет на струнах ліры поэты-грамадзяніна, загаманіла, можа несьвядома, можа цалкам выпадкова, але загаманіла ў тон з сучаснасьцю. І ў гэтым гомане сплялася медзь старажытнага вечавога звону з поклічам — „Вызваленьне працаўнікоў“ у сучаснасьці і ў гэтым гомане спляліся лязгатаньне мячоў „харалужных“, а шчыты паганыя з грымотамі барацьбы 1920-1921 г. там, у стэпах Украіны і Дону „сінявокага“, і ў гэтым гомане сплялася слава „кметам“ Куршчывы старадаўнай з славай кметам сучасным — чырвоным героям…“

Але ня буду цытаваць далей… Бо ясна, што, ідучы па сьцежках квяцістага крытыка, патрапім знайсьці першатравеньскія мотывы ў казаньнях Кірылы Тураўскага

Да…, пакуль не пачалося экономічнае адраджэньне Беларусі, наша літаратурная рэволюцыйная сучаснасьць была вельмі ды вельмі небагатай.

Шэраг рэволюцыйных вершаў Ц. Гарнага, два-тры „грамадзкія“ вершы поэтаў-народнікаў ды невялічкі зборнічак вершаў Кудзелькі-Чарота і яго-ж невялічкая поэма аб „босых“, — вось і ўсё, што мы маем ад эпохі галадовак ды гаспадарчага абмізарненьня.

Нават тое, што было напісана раней, з вялікімі перашкодамі магло зьявіцца на старонках друку ў сыстэматызаванай постаці. Хаця думка аб выданьні поўных збораў твораў пісьменьнікаў дарэволюцыйнай