Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вобразы загубленых дзяўчын-каханак. Яе баляды на гэтыя тэмы — найлепшыя ў нашай поэзіі.

Цікавасьць да фольклёрных мотываў ясна вызначылася ў першым ужо зборніку твораў Натальлі Арсеньевай, — і гэта цікавасьць можа абяцаць новыя, самыя прывабныя далягляды для далейшага развою яе поэтычнай творчасьці.

Такім спосабам мы бачым Арсеньеву на тым самым шляху, якім прайшлі і іншыя нашыя выдатныя песьняры.

Якія могуць быць разьвіленьні гэтага шляху?

Ад прыроды — просты шлях да чалавека.

Ад натуралістычных і фольклёрных мотываў адчыняецца просты пераход да мотываў соцыяльных, да мотываў змаганьня за найлепшае жыцьцё ў вялікім чалавечым колектыве.

Калі гэтыя мотывы будуць выкарыстаны нашай поэткай, яе творчасьць знойдзе для сябе найпаўнейшае завяршэньне.

Абы-толькі, можна выказаць пэўнае пажаданьне, абы-толькі ўхіліцца ад небясьпекі збочыць на шляху далейшых шуканьняў у бяздоннае мора туманнай філёзофскай містыкі.

Здаровы натуралістычны кірунак думанастрою поэткі можа даць забясьпеку, што такога збочаньня ня будзе.

Полымя“, 1927 г., № 8.