Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

формах лірычнай поэзіі. Перавага лірыкі і становіць сабою адзнаку першастковай пары разьвіцьця нацыянальнай літаратурнай творчасьці і ўжо потым ад лірыкі адчыняецца шлях да форм нацыянальнага эпосу.

Калі з гэтага погляду разглядаць новую беларускую літаратуру, якая пачалася ад канца мінулага сталецьця, то мажліва адразу ўбачыць, што нацыянальны элемэнт прадстаўлен ва ўсіх беларускіх пісьменьнікаў нават розных ідэолёгічных кірункаў. Гэта і ня дзіва.

Справа ў тым, што сама беларуская літаратура пачала разьвівацца роўналежна разьвіцьцю беларускага нацыянальнага руху і зьяўляецца найвыразьнейшым адбіткам поступу гэтага руху. Дакладна кажучы, не беларуская літаратура выклікала нацынальны беларускі рух, а гэты апошні выклікаў да жыцьця беларускае друкаванае слова. Першыя прадстаўнікі беларускага прыгожага пісьменства кіруюцца запатрабаваньнямі ўваскрашэньня сваёй нацыянальнасьці. Зусім выразна выступае гэты мотыў у першага пісьменьніка ў добе навейшай беларускай літаратуры Ф. Багушэвіча. Пачынаючы пісаць пабеларуску, ён выходзіць з жаданьня захаваць сваю нацыянальнасьць. „Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем катораму мову займе, а потым і зусім памёрлі“. „Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не памёрлі“ (з „Прадмовы“ да , „Дудкі Беларускай“). Дзеля таго ён і адважваецца пісаць вершы ў беларускай мове, і гэтыя вершы маюць зусім нацыянальны характаў.

Тым-жа самым шляхам ідзе сучасьнік Ф. Багушэвіча, Янка Лучына (Я. Няслухоўскі). Нацыянальны мотыў чуваць амаль у кожным яго вершы.

Вельмі паказальна ў гэтых-жа адносінах увага [[:|Цёткі]] (А. Пашкевіч) у „Прадмове“ да „Скрыпкі Беларускай“: „Доўга думала, як сябе зваць, аж покі не папала ў мае рукі „Дудка“ М. Бурачка; яна-то

9