Перайсці да зместу

Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З другіх твороў Марцінкевіча адзначыць ешчэ трэба паэму «Taras na Parnasіe» ды колькі камэдый.

«Тарас на Парнасе» першы раз быў надрукаваны ў газеці «Минскій Листокъ» 1889 года. Ніхто не хацеў верыць, каб гэта паэма выйшла с-пад пера Марцінкевіча, хаця ў 1892 гаду Александр Ельскі яму прыпісаў яе[1], а ў 1896 праф. Довнар-Запольскі выдрукаваў яе ў Вітэбску, падаўшы за аўтара Марцінкевіча. Вядома, што Александр Ельскі знаў Марцінкевіча, дык мог назваць праўдзіваго аўтора; вось, апіраючыся на гэто, проф. Довнар-Запольскі напісаў кніжку: «В. Дунинъ-Марцинкевичъ и его поэма „Тарасъ на Парнасѣ». Очеркъ изъ исторіи бѣлорусской этнографіи». (Вітэбск 1896 г.). Аднак і пасьля гэтай кніжкі пісалі, што німа ніякай пэўнасьці аўторства Марцінкевіча, а Е. Романов[2] нават напісаў, бытцам аўторамі яе былі вучні даўнейшай Горэцкай Акадэміі Сельскай Гаспадаркі (ў Магілёўскай губэрні). Проціў таго многа можна бы сказаць, як напрыклад тое, што грэцкай мітологіі вучні Сельскай Акадэміі на пэўна ні зналі і што жыцьцё беларускаго селянства надта жыва і ярка адмалевано ў „Тарасе“, што даводзіць аўтора вялікаго артысты, якім мог быць у той час толькі Марцінкевіч, — калі-б ня рукапіс, пісаны рукой самаго аўтора, які у нас ёсьць. Рукапіс гэты падпісаны «Naum» без паметкі года. Марцінкевіч іграў роль войта Наума ў опэры «Sielanka» і пасьля дужэ любіў, калі прыяцелі пазывалі яго «Наумам», ды нават усе вершыкі, якіе раздаваў знаёмым, падпісываў гэтым іменем. Вось цяпер толькі маем пэўнасць, што гэта твор Марцінкевіча. У ваўсіх выданьнях «Тараса на Парнасе» ёсць абмылкі, адно толькі выданьне прафэсара Довнар-Запольскаго найменш мае абмылак.

Як вядома, Марцінкевіч дужэ любіў жартаваць; нават на весць аб скасаваньні прыгону ў вершыку «Wіesna hoład perepała», напісаным дужэ сьмела і востра, канчае песьняр міленькім жартам:

…Не раз скажуць пан с паноў:
«Пане Хфёдар, пане Міна,
Як-жэ васпан? ці здароў?

Здаецца нам, што ў поэмі «Тарас на Парнасе» прэдставіў Марцінкевіч жартабліва ўступленьне беларускай літэратуры на Парнас, дзе ўжо былі прыродные браты беларусоў: палякі ды расейцы.’Хіба толькі так аб'ясніць можна гэту поэму.

Што датычэцца камэдый, каторые напісаў Марцінкевіч, дык вядомы нам: 1) Pinskaja Slachta, камедыя ў 1 акце; 2) Zaloty камэдыя мешанай мовай польскай ды беларускай; 3) Pobor rekrucki,

  1. Wielka Encyklopedya Powszechna Illustrowana; Warszawa 1892, tom. VIII str. 657 (стацьця Александра Ельскаго: Białoruska literatura i bibliografia).
  2. Тарасъ на Парнасѣ и другія бѣлорусские стихотворенія. Могилевъ 1902 г.