Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

оперэтка з музыкай Станіслава Монюшкі; 4) Walka muzyków, опэрэтка, музыка Станіслава Монюшкі. Першые дзьве камэдыі нідзе дагэтуль не друкованы і знайходзяцца ў сабраньні (калекціі) заслужонаго беларускаго пісменьніка Александра Ельскаго.[1] Другіе

В. Дунін-Марцінкевіч, пад канец свайго жыцьця.


В. Дунін-Марцінкевіч, пад канец свайго жыцьця.

дзьве нейдзе прапалі; вядомасць аб іх падаў біограф Монюшкі Александэр Валіцкі.[2] З гэтых прапаўшых камедый «Pobór rek-

  1. Адрэс А. Ельскаго: Узьляны Мінскай губ. маёнтак Замосць.
  2. Stanislaw Moniuszko, przez Aleksandra Walickiego. Warszawa 1873. str. 118—119.