перш усяго цікавіўся этнографіей і сам збіраў песьні, прыказкі. Ў „Селянцы“ ёсьць колькі народных песень, каторые пяе войт Наум; апрача таго гутарка Наума перэсыпана трошкі ня ў меру народнымі беларускімі прыказкамі. Ня гледзячы на тое, трэба сказаць, што, апроч паноў, войт і грамада мужыкоў адмалёваны добра і праўдзіва, хаця і ня надта выразна (ярка). Да гэтай камэдыі дарабіў музыку Станіслаў Монюшко, вядомы польскі музыка і прыяцель Марцінкевіча. У гэтай опэры пяюць войт Наум, панначка Юлья, перэадзетая ў „селянку“, дый хор мужыкоў.
«Селянку» ігралі ў Мінску аматоры разам з аўторам у тэатры ў гадах 1852 1853 ды 1855. Глаўную ролю войта Наума іграў сам Марцінкевіч так пекна, што ўсе гаварылі аб яго артыстычнай ігрэ, вельмі дзівуючыся.
Гэта опэра мае вялікую вагу: яна была першай беларускай камэдыей, пастаўленай на сцэну, і дзеля таго трэба парупіцца, каб яе прыпомніць і ешчэ раз калі-небудзь паставіць. Хаця яна ўжо і устарэла, але усё-такі сваю вартасць, хаця-бы гісторычную мае і дзеля таго зацікавіць нас можэ дый павінна. Трудней трошкі будзе з нотамі Монюшкі, бо яны недзе прапалі. У музыкальным таварыстве ў Варшаві, дзе зложэны ўсе рукапісы Монюшкі, нот да «Селянкі» німа, але ёсьць сьляды, і казалі мне людзі, што ноты можна знайсці ў Пецербурзе ў цэнзурным архіве, дзе іх нехта відзеў. Нехай жэ хто можэ парупіцца аб гэтым.
Крытыка «Селянку» прыняла досі прыхільна, хоць перэмешаньне польскай і беларускай мовы ня ўсім спадабалося, асабліва тым, што прывыклі з нейкай пагардай глядзець на беларускаго мужыка. Аднак прыказкі звярнулі увагу ўсіх, аб іх сталі гаварыць дый пісаць.[1] Найбольш прыхільна напісаў аб «Селянцы» Владыслаў Сырокомля (Кондратовіч); ён піша, што аўтор «лоўка памесьціў у гутарках многа народных прыказак ды згодне с праўдай пераплёў гутаркі паноў з мужыкамі мовай польскай ды беларускай».
Віленская цэнзура друк «Селянкі» пазволіла толькі дзеля таго, што залічыла гэты твор да польскай літэратуры. Пасьля скасаваньня уніі ў 1839 гаду было пастаноўлено, хоць і не афіціяльно, не даваць пазваленьня на друк беларускіх кніжак. Конфіскавалі і зніштожылі тады першую беларускую кніжку — «Беларускі катехізм», друкаваны ў Вільні ў 1835 гаду,[2] дый адбіралі і ўсе старые кніжкі, выданые для беларусоў-уніятоў. З гэтаго можна
- ↑ Глядзі: «Dziennik Warszawski» 1852 № 97 (стацьця Jul. Horaina: Fizjologia przysłuw); Gazeta Warszawska 1855 № 184 стр. 3 (стацьця Władysława Syrokomli); Dziennik Warszawski 1855 № 188 стр. 4 (стацьця р. Р. М.).
- ↑ Krótkie zebranie nauki chrześcijanskiej dla wieśniaków mówiących językiem polsko-ruskim wyznania Rzymsko-Katolickiego. Wilno 1835 in 32⁰ stronica 24.