Перайсці да зместу

Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

відзець, як трудно было пісьменнікам таго часу друкаваць беларускіе кніжкі для народа.

Аднак наступілі і лепшые часы. Пасьля цяжкай крымскай вайны былі зроблены сякіе-такіе палягчэньня для друкаванаго беларускаго слова і вось ў 1855 гаду выходзіць ужо першая чыста-беларуская кніжка Марцінкевіча ― аповесць с праўдзіваго здарэньня, «Нарon».[1] У тым-жэ самым 1855 гаду выйшла і другая кніжка[2] яго ― «Wieczernice i obłąkany», дзе ўсе вечарніцы напісаны па беларуску, апрача толькі польскаго верша «Obłakany».

Выданьнем гэтых кніжак Марцінкевіч многа прыслужыўся беларускай літэратуры. Людзі інтэлігентные дый простые селяне, што умелі чытаць, дужа зацікавіліся. Пайшлі гутаркі аб тым, ці беларуская мова мае право да літэратуры, ці гэта простая мова можэ адмалеваць перэжываньня душы чэлавека дый ці добра было-б выдаваць кніжкі ў гэтай мове для простаго народа? Думкі падзяліліся: адны казалі, што гэта простая мова можэ выразіць ўсе пачуцьця чэлавечай душы, другіе даводзілі, што яна здатная толькі для простых пачуць народных і толькі народнае жыцьцё можэ і павінна адмалеваць. Трэба аднак заўважыць, што ўсе, нават і праціўнікі беларускай мовы, мусілі прыстаць на тoe, што друкаваць кніжкі для народа ў зразумелай для яго мове варта і што гэтые кніжкі - патрэбны. С крытыкоў адзін толькі Р. М. у карэспадэнціі да газэты „Dziennik Warszawski", хоць і разумее высокае значэньне кніжак, пісаных у роднай мове селян, усё-ж такі ня верыць у будучыну беларускай мовы, бо дае раду аўтору, каб на канцы кніжкі прыдаваў слоўнік мала зразумелых слоў; гэта мае быць дзеля таго, што, калі беларуская мова зліецца ў адну „цывілізованую" мову (не сказаў якую!), тады будучы вучоны ня будзе мець труднасьці у зразуменьні і знойдзе ні мала цікаваго матэр’ялу.[3]

На агул ўсе крытыкі прынялі „Гапона“ дый „Вечарніцы“ вельмі прыхільна. Адзначыць трэба тутака Владыслава Сырокомлю, каторы крытыкуе «Гапона», кажучы, што ў гэтым творы німа „эстэтычнаго погляду артысты, нехват заслоны-фіранкі, якая прыкрыла бы надта бьючую ў вочы нагату самой праўды“.[4] Сырокомля пішэ, што „Гапон“ напісаны праўдзіва, але дзеля таго, што ён за лішне праўдзівы, твор гэты менш може быць да спадобы для людзей. Ня можэ згодзіцца ніяк Сырокомля с тым, што Гапон мсьціць свайму ворагу-аканому; пішэ ён, што беларус мае нават прыказкі: „лежачаго ня бьюць“, „пакорнай галавы с плеч не знімаюць“, якіе аўтор павінен быў узяць пад увагу, пішучы трэйцюю часць „Гапона“.

  1. Hapon. Powiešć, w języku białoruskiego ludu napisana przez Wincentego Dunin-Marcinkiewicza. Mińsk, 1855. in 8° str. 125.
  2. Wieczernice i obłąkany. Poezye W. Dunin-Marcinkiewicza. Mińsk, 1855. in 8º, str. 134.
  3. Dziennik Warszawski 1855. № 188 str. 4.
  4. Gazeta Warszawska 1855. № 244 str. 3 i 4.