на, але ўсё-ж ткі многа цікаваго і важнаго матэр’ялу, які памешчаны ў старых газэтах, ня так ужо было трудна прагледзіць і выкарыстаць, каб крытыка была больш поўная.
З усіх беларускіх пісменьнікоў таго часу аднаму толькі Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу пашанцавало відзець за жыцьця свае творы ў друку, хоць і яму прыходзілося шырыць свае творы ў рукапісах.
Вінцук Дунін-Марцінкевіч быў сынам дробнаго пасэсара Яна Марцінкевіча і Мар’янны з Воўчацкіх і радзіўса ў фольварку Панюшкевічах, каторы яго бацька тады арэндаваў. Панюшкевічы лежаць над самай Бярэзінай у неколькіх верстах ад Бабруйска, ў Міншчыні. Там пражыў малады Вінцук свае дзяцінные і школьные гады, пакуль ня скончыў сярэдняй школы ў Бабруйску 1824 года. Скончыўшы сярэднюю школу, Вінцук паехаў у Вільню для далейшай навукі ў колегію айцоў базыльяноў, куды яго аддаў дзядзька, мітрополіт літоўскі і беларускі, ксёндз Станіслаў Богуш-Сестрэнцэвіч. У Вільні Марцінкевіч прабыў ня доўга і паехаў у Пецербург да унівэрсытэту, вучыцца за доктара. Але мэдыцына скора яму абрыдла; ён пакінуў яе і вярнуўся да хаты, дзе прабыў крыху часу. У 1827 гаду Марцінкевіч дастаў службу пры каталіцкім консысторы ў Менску. У 1829 гаду, апрача працы ў консысторыі, Марцінкевіч быў членам у камісіі менскіх гранічных судоў. У 1831 гаду ён ажаніўся з Юзэфай Бараноўшчанкай і скора, бо ў 1832 гаду, пакінуў працу ў консысторыі і перайшоў у канцэлярыю Менскай крымінальнай палаты. Але тутака Марцінкевіч з вялікай працы захварэў цяжка, і прыйшлося гэту службу пакінуць. Пасьля ўжо ў 1834 году Марцінкевіч ізноў паступае на службу ў консысторыю, дзе дастаў мейсцэ транслятора (перэкладчыка) папераў на расейскую мову. У консысторыі працаваў ён ажно да 1839 г., года скасаваньня уніі. У гэтым 1839 гаду зверылі Марцінкевічу упарадкаваньне консысторскаго архіва, і пасьля гэтаго яго служба ў консысторыі была скончана. Марцінкевіч на службе здалеў злажыць невялікі капітал з сваей цяжкай працы і ў 1840 гаду купіў маленькі фольварак Люцынку ў Менскім павеці, Першайскай парафіі. З гэтай пары жыў ён ў Люцынцы, але часта ездзіў, а пасьля нават жыў у Менску, дзе меў невялікую і ня трудную службу пры шляхоцкай дэпутаціі. У 1857 гаду Марцінкевіч заўдавеў, пакінуў службу дэпутата, а пасьля ў 1858 гаду ажаніўся другі раз з удавой Гружэўскай і тады асеўся саўсім ў Луцынцы.
Першай літэратурнай працай Марцінкевіча была „Селянка“, опэра ў двох актах (зьявах. дзеях).[1] Паявілася яна у друку ў 1846 г. ў Вільні. Опэра напісана была мешанай мовай (паны гавораць па-польску, мужыкі — па-беларуску) і ўзята з жыцьця беларускаго народа. З гэтай першай працы відаць, што Марцінкевіч