ясна выказаў думку, што беларуская кніжка ёсьць найлепшая дарога да прасьветы нашаго народу. Беларускі селянін, казаў ён (глядзі там-жэ), „бачучы кніжку у сваей ўласнай, добра зразумелай гаворцы,….. ахвотне чытае яе, набіраецца і сам ахвоnы да вучэньня дый дзетак сваіх заахвочывае да навукі“. І кінутая Марцінкевічэм думка не прапала дарма: пачынаючы ад яго самога і канчаючы найстарэйшым спаміж жывых працоўнікоў на народнай ніве таго-ж кірунку, Александрам Ельскім, цэлая грамада людзей карыстала беларускай кніжкі дзеля моральнаго развіцьця і асьветы нашых селян ды іншых мэт. Памалу беларускае друкаванае слово здабывало сабе ўсё болей прыяцелёў, здабывало шырэйшые правы у грамадзянстве, развівало ў нашым народзе любоў да ўсяго роднаго — роднай мовы, роднай старонкі. Так закладаўся фундамент, на каторым апіраецца і ўся цяперашняя беларуская літэратура, і між беларусамі вечна жыць будзе ўспамін, што адзін с першых каменьчыкоў на гэты фундамент палажыў Вінцук Дунін-Марцінкевіч.
Рэдакція „Нашай Нівы“ у 25-летнюю гадаўшчыну сьмерці Марцінкевіча ахвяравала памяці яго тое, што ёй пад сілу: гэты нумэр.
Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыцьцё і літэратурнае значэньне.
Пачатак XIX сталецьця адзначыўся вялікім ажыўленьнем ў адраджэньні беларускаго народу. Паступовые (прогрэсіўные) дэмократычные думкі, якіе сталі шырыцца пасьля французкай рэволюціі, за часоў Наполеоноўскіх войн, дайшлі і на Беларусь да людзей, каторые не разумелі жыцьця без поступу. Гэтые людзі, прыглядзеўшыся блізка да жыцьця беларускаго народу, паміж каторым жылі, зразумелі, што каб падняць гэты народ да новаго лепшаго жыцьця, трэба ня толькі несьці яму асьвету, але і старацца вывясьці яго на свабоду з цяжкай няволі-прыгону. А палажэньне гэтаго народу было надта цяжкое. Загнаны беларус ў сваей цяжкай працы забыўся, што ён чэлавек і што ён можэ мець правы чэлавека і грамадзяніна. Асьвяціць яго, прыгатаваць да лепшаго будучаго жыцьця зрабілося думкай беларускіх пісменнікоў XIX сталецьця. Ня гледзячы на цяжкіе варункі, ў каторых трэба было працаваць, народные працоўнікі сьмела ўзяліся за сваë вялікае, сьвятое дзела. Прапаведываць паступовые ідэі аб правох чалавека і грамадзяніна было ў той час дужэ трудна і не зусім беспечна. Аднак гэтакіе думкі не перэставалі шырыцца паміж маладымі людзьмі на Беларусі.
Пашырэньню поступовых думак шмат памог літэратурны кірунак — романтызм, каторы ў той час пачаў цікавіць усіх, хто толькі працаваў на літэратурным полі. Романтызм ўнёс ў літэратуру больш ажыўленьня і фантазіі, чым яго было ў классыцызме,