Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Цэна асобнаго нумэру 5 кап

Год V.

Вільня 25 Лістапада (Ноябра) 1910 г.

№ 48.



Наша Ніва

ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЭТА З РЫСУНКАМІ

Выходзіць што тыдзень рускімі і лацінскімі літэрамі

Адрэс рэдакцыі і адміністраціі: Вільня, Віленская вуліца, д. № 20



У 25-летнюю гадаўшчыну сьмерці В. Дунін-Марцінкевіча.

В. Дунін-Марцінкевіч, з фотографіі зробленай у Мінску ў 1860-тых гадах.


В. Дунін-Марцінкевіч,
з фотографіі зробленай у Мінску ў 1860-тых гадах.

Усе культурные націі вельмі шануюць памяць найбольш заслужоных сыноў сваіх і ў гадаўшчыны іх ураджэньня, сьмерці і т. п. успамінаюць іх заслугі. Такіе національные памінкі маюць вялікую вагу: асьвечаючы перэд народам жыцьцё і працу лепшых грамадзян, яны паказываюць моц і сілу ўсяе націі, каторая такіх сыноў узгадавала, развіваюць у народзе паважаньне сябе самога, будзяць національную сьведомасць, а разам з гэтым заахвочываюць кожнаго да працы для грамадзянства, даводзячы жывым прыкладам, што раней ці пазьней родны край ацэніць тую працу паводлуг справедлівасьці.

Сёлета беларускі народ спраўляе памінкі па бацьцы беларускай літэратуры — Вінцуку Дунін-Марцінкевічу, каторы зышоў у магілу 25 лет таму назад. Ня гледзячы на тое, што Марцінкевіч — гэта беларус, прыняўшый польскую культуру і жыўшый разам с польскім і апалячэным тутэйшым інтэлігентным грамадзянствам, ня гледзячы на войстрые напасьці тагочасных польскіх газэт на яго беларускіе пісаньня (глядзі аб гэтым „Dudarz Bіałoruskі“ І-ае выданьне 1857 г. у Мінску на стр. 14), песьняр наш бадай першы сьмела і